24 красавiка 2024, Серада, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Упершыню за 35 гадоў у Саудаўскай Арабіі адкрыюцца кінатэатры

1
Упершыню за 35 гадоў у Саудаўскай Арабіі адкрыюцца кінатэатры
Фота: Getty Images

Выдача ліцэнзій кінатэатрам ужо пачалася.

Улады Саудаўскай Арабіі заявілі, што здымаюць 35-гадовую забарону на працу кінатэатраў - першыя кіназалы адкрыюцца ў сакавіку будучага года. Кінатэатры патрапілі пад забарону ў краіне ў пачатку 80-х пад ціскам ісламскіх фундаменталістаў.

Яшчэ ў студзені гэтага года муфтый Шэйх Абдул аль-Шэйх заяўляў, што кінатэатры спрыяюць распусце і могуць падарваць маральныя асновы ў краіне.

Аднак у панядзелак кронпрынц Мухамед бін Салман прадставіў план сацыяльных і эканамічных рэформаў у рамках канцэпцыі "Бачанне-2030", паводле якога ўлада аслабляе ціск на многія сферы жыцця.

Напрыклад, з наступнага года жанчынам дазволяць кіраваць аўто і наведваць спартыўныя мерапрыемствы.

Каралеўская сям'я і рэлігійныя інстытуты Саудаўскай Арабіі пільнуюцца вельмі строгай трактоўкі суніцкіх версіі ісламу, вядомай як вахабізм. У краіне строга сочаць за выкананнем ісламскага кодэкса паводзін і адзення. Асабліва пад строгія абмежаванні патрапляюць жанчыны.

Цяперашнія рэформы прадыктаваныя галоўным чынам эканамічнымі прычынамі. Праз нізкія кошты на нафту краіна шукае іншыя крыніцы фінансавання, адная з іх - індустрыя забаў.

Фота: AFP

Міністр культуры і інфармацыі Авад бін Салех заявіў, што адкрыццё кінатэатраў стане каталізатарам для эканамічнага росту: "Развіваючы сектар культуры, мы ствараем новыя працоўныя месцы і магчымасці для гандлю, а таксама павялічваем варыянты для забавы ў Каралеўстве".

Выдача ліцэнзій кінатэатрам ужо пачалася.

Фота: AFP

Да 2030 года ў Саудаўскай Арабіі збіраюцца адкрыць больш за 300 кінатэатраў - гэта 2 тысячы кіназалаў. У заяве кіраўніцтва сказана, што яны чакаюць атрымаць ад кінатэатраў 24 млн даляраў паступленняў у эканоміку - плюс стварэнне 30 тысяч працоўных месцаў.

Упершыню за шмат гадоў у гэтым годзе ў каралеўстве прайшлі канцэрты вядомых арабскіх і міжнародных поп-зорак.

У чацвер у размешчаным на беразе Чырвонага мора горадзе Джэдэ пры спонсарскай падтрымцы ўлад краіны пройдзе канцэрт рэпера з ЗША Нэлі і алжырскага спевака Халеда.

На канцэрт будуць дапушчаныя толькі мужчыны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках