18 красавiка 2024, Чацвер, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Каракаса ўвялі ўласную валюту

1
Жыхары Каракаса ўвялі ўласную валюту

Праз гіперінфляцыю ў Венесуэле адмаўляюцца ад афіцыйнага балівара.

Як паведамляе выданне Runrun, камуна Кацін у заходняй частцы Каракаса абвясціла пра ўвод у абарачэнне ўласнай валюты пад назвай паналь. У паведамленні, апублікаваным у Twitter раёна, паказваецца, што на такі крок мясцовыя ўлады пайшлі ў сувязі з сусветнай фінансавай блакадай Венесуэлы.

Улады камуны падкрэслілі, што стварыць альтэрнатыўную грашовую адзінку пастанавілі «ў мэтах выканання ўказанняў нябожчыка прэзідэнта Уга Чавэса».

Менавіта Чавэс выяўлены на новых банкнотах, з дапамогай якіх мясцовыя жыхары ўжо могуць плаціць за рыс, выгадаваны ў ваколіцах камуны.

У паведамленні мясцовага банка ўказваецца, што адзін паналь роўны 3 тысячы балівараў (афіцыйная валюта Венесуэлы). Афіцыйны курс даляра ЗША цяпер складае блізу 10 тысяч балівараў.

Венесуэльскі ўрад некалькі гадоў таму дазволіў асобным раёнах краіны выкарыстоўваць уласныя грошы для ўнутраных разлікаў. Паводле задумы Уга Чавэса, гэта павінна было падвысіць узровень жыцця ў муніцыпалітэтах і садзейнічаць развіццю бартэру. У выніку мясцовыя грашовыя знакі з'явіліся з 2012 года ў 12-ці раёнах Венесуэлы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках