25 красавiка 2024, Чацвер, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабруйскіх рабочых прымушаюць браць адгулы за свой кошт

19
Бабруйскіх рабочых прымушаюць браць адгулы за свой кошт

Складаюцца графікі, хто павінен «сысці ў адгул» у які дзень, каб пасля не ўзнікла блытаніны.

«Наша Ніва» атрымала такі ліст з Бабруйска:

«З нагоды апошніх падзей у дасягненні «паказчыкаў» сярэднямесячнага заробку ў снежні. Хочацца распавесці, як развязваюць кіраўнікі прадпрыемства ААТ «Кіроўная кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш» гэтае пытанне.

На прадпрыемстве ідзе вусны загад з боку непасрэдных кіраўнікоў аб неабходнасці напісаць загад на адгул на 8-10 дзён за свой кошт. Пры гэтым працоўныя абавязаныя заставацца на сваіх працоўных месцах і працаваць як ні ў чым не бывала. Складаюцца графікі, хто павінен «сысці ў адгул» у які дзень, каб пасля не ўзнікла блытаніны.

Незадаволеным і тым, хто адмаўляецца пісаць заявы, прапануюць адразу прайсці да дырэктара для развязання пытанняў.

Пры гэтым абяцаюць, што заробак за снежань застанецца на ранейшым узроўні. Г.зн., па дакументах чалавек за месяц адпрацаваў з дваццаці рабочых дзён толькі 10, але заробак ён атрымаў як і раней, за цэлы месяц. Адпаведна, потым сярэдні заробак палічаць, зыходзячы ўжо з поўных працоўных дзён за месяц. І ён ужо будзе перавышаць абяцаны Лукашэнкам, але, на жаль, толькі на паперы».

Аналагічную інфармацыю журналісты атрымалі ад супрацоўнікаў Беларускай чыгункі з Гомельскай вобласці. Стан іх прадпрыемства таксама не дазваляе дасягнуць нармальнага заробку, таму і ў іх працаўнікоў прымушаюць пісаць заявы аб адпачынку «за свой кошт» на частку месяца, каб дацягнуць дэклараваны заробак да прадпісанага звыш узроўню. І людзі пішуць такія заявы, бо баяцца звальнення.

Журналісты цягам трох дзён спрабавала звязацца з кіраўніцтвам «Бабруйскаграмаша», але нам кожны раз казалі, што дырэктара і ягонага намесніка ў эканамічных пытаннях няма на працоўным месцы.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках