18 красавiка 2024, Чацвер, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станцыя дыягностыкі: Тры з пяці аўтамабіляў прыязджаюць з пратэрмінаваным тэхаглядам

58
Станцыя дыягностыкі: Тры з пяці аўтамабіляў прыязджаюць з пратэрмінаваным тэхаглядам

З першага разу тэхагляд не праходзіць пятая частка аўтамабіляў.

«Людзей на тэхаглядзе стала менш праз дарожны збор», - адразу кажа «Еўрарадыё» начальнік станцыі дыягностыкі на сталічнай вуліцы Ванеева Віталь Красоўскі.

На станцыю адразу заязджаюць два аўтамабілі. Абедзве - уласнасць дзяржаўных устаноў: аховы прыроды і камунальнікаў.

«20% з першага разу не праходзяць. Нават стары аўтамабіль - не паказчык. Састарэлыя людзі сочаць за аўто. Многія прыязджаюць, бо без тэхагляду не пускаюць за мяжу», - распавядае Віталь Красоўскі.

Разам з начальнікам станцыі журналісты глядзяць статыстыку станцыі дыягностыкі за некалькі гадоў. 2013 год, у лістападзе на агляд прыехала 389 аўто, сёлета - толькі 249.

«У 2014 годзе ў нас быў рост, а ўжо ў 2016-м быў мінус 10%, а сёлета прыблізна будзе ўжо мінус 18%», - кажа Віталь Красоўскі.

Пакуль журналісты размаўляюць, на тэхагляд прыязджае Skoda 2004 года. Без тэхагляду ездзіць паўгода. Кіроўца злосна адказвае, што праходзіць тэхагляд стала.

«Чалавек бачыць, калі ў яго лямпачка ў аўто не гарыць. А вось праблемы з тармазамі і стырном кіроўцу ўбачыць цяжка. А гэта ж усё ўплывае падчас руху. Тыя ж няспраўныя тармазы ў такое надвор'е могуць дорага каштаваць, ці ручнік», - прадаўжае Віталь Красоўскі. Асноўныя праблемы, якія ўсплываюць падчас тэхагляду, - няспраўнасць тармазоў і трансмісіі.

Наступны кліент прыганяе Citroёn 2010 года.

«Штосьці на тыдзень зацягнуў цяпер. Для сябе трэба праходзіць, гэта ж пытанне бяспекі. А людзей менш стала праз дарожны падатак. Таму што разам з тэхаглядам гэта выліваецца ў круглую суму. А за аўто я не хвалююся, яно новае», - выказваецца гаспадар Citroёn Аляксей.

Праверыць аўто прыязджае таксіст. Машына новая, 2014 года, таму праблем не ўзнікае. Але...тэхагляд пратэрмінаваны на 3 месяцы. Атрымліваецца, з 5 машын, якія прыехалі на станцыю за 1,5 гадзіны, у трох тэхагляд пройдзены не ў час.

Усяго за дзень прыязджаюць 15 кіроўцаў. А раней у снежні іх было ўдвая больш, успамінае Віталь Красоўскі. Тэхагляд не прайшлі двое з 15-ці. Адзін з іх прайшоў ужо пасля абеду, з'ездзіў на сэрвіс.

Журналісты наважылі паглядзець, колькі аўтамабіляў з пратэрмінаваным тэхаглядам ездзіць цэнтрам Менска. На вуліцы Карла Маркса ад Камсамольскай да Валадарскага 40 прыпаркаваных машын толькі з аднаго боку. З іх у дзесяці на лабавой шыбе прымацаваная налепка аб своечасовым тэхаглядзе. Але наяўнасць налепкі аб праходжанні тэхагляду на лабавой шыбе аўто не павінна быць абавязковай. Тэарэтычна, кіроўца можа своечасова праходзіць яго, але проста не ляпіць такую налепку.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках