19 красавiка 2024, Пятніца, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патрыёту Андрэю Бяляўскаму выставілі новае абвінавачванне

1
Патрыёту Андрэю Бяляўскаму выставілі новае абвінавачванне
АНДРЭЙ БЯЛЯЎСКІ

Улады спрабуюць абвінаваціць патрыёта ў «незаконным захоўванні боепрыпасаў».

Аднаму з фігурантаў нядаўна закрытай «справы патрыётаў» Андрэю Бяляўскаму, супраць якога была распачатая крымінальная справа «за захоўванне патрона», выстаўленае абвінавачанне паводле ч.2 арт.295 КК РБ (Незаконныя выраб, набыццё, перадача ў валоданне, збыт, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і г.д.). Пра гэта Бяляўскі паведаміў праваабаронцам ПЦ «Вясна» 12 снежня, пасля чарговага допыту ў Следчым камітэце.

Магчымае пакаранне адпаведна з гэтым артыкулам - папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт на тэрмін да трох месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Адзіны патрон, які невядома колькі гадоў пыліўся ў шафе ў якасці сувеніра, можа стаць прычынай доўгатэрміновага зняволення для былога фігуранта «справы патрыётаў».

Андрэй Бяляўскі падчас допыту перадаў следчаму, які вядзе справу, хадайніцтва аб спыненні крымінальнага пераследу, з просьбай прызнаць ягоны ўчынак з захоўваннем патрона юрыдычна нязначным, які не нясе небяспекі грамадству.

Нагадаем, мастак-дызайнер з Менска Андрэй Бяляўскі быў затрыманы 21 сакавіка і абвінавачаны паводле часткі 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса «Навучанне і падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках» і арт.287 Крымінальнага кодэкса (Стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання). Адпушчаны з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе 2 чэрвеня са спыненнем справы паводле арт.287 КК.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках