23 красавiка 2024, aўторак, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух на хабе ў Аўстрыі перапыніў пастаўкі расейскага газу ў Еўропу

4
Выбух на хабе ў Аўстрыі перапыніў пастаўкі расейскага газу ў Еўропу
ФОТА: HEINZ-PETER BADER/REUTERS

У Італіі ўведзенае надзвычайнае становішча.

Праз выбух на найбуйнейшай газаразмеркавальнай станцыі Аўстрыі пад горадам Баўмгартэнам аператары хабаў заяўляюць аб форс-мажоры і падзенні імпарту газу ў Еўропу. Пра гэта паведаміў на сваім сайце аўстрыйскі CEGH, а таксама AGGM Austrian Gas Greed Management (пераклад - РБК).

Агенцтва Bloomberg паведаміла, што перапыненыя пастаўкі газу з Аўстрыі ў Італію, Вугоршчыну і Славенію.

Італійскі газатранспартны аператар Snam Rete Gas абвясціў, што імпарт газу з Расеі часова спынены праз аварыю ў Аўстрыі, а славацкі газатранспартны аператар Eustream знізіў ацэнку транзіту газу праз Ужгарадскі калідор.

Міністр эканамічнага развіцця Італіі Карла Календа абвясціў у аўторак аб увядзенні надзвычайнага становішча ў сувязі са спыненнем паставак газу, паведамляе агенцтва Reuters. «У нас узніклі сур'ёзныя праблемы з пастаўкамі газу», сказаў ён, дадаўшы, што «калі б дзейнічаў Трансадрыятычны газаправод (TAP), Італіі не давялося б абвяшчаць рэжым надзвычайнага становішча».

Італійскі газатранспартны аператар Snam заявіў, што, згодна з існай інфармацыяй, пастаўкі газу могуць быць адноўленыя ўжо сёння, калі будуць пацверджаныя першыя звесткі аб адсутнасці пашкоджання транспартнай інфраструктуры.

Прадстаўнік НАК «Нафтагаз Украіны» заявіў «Інтэрфакс-Украіна», што кампанія зможа забяспечыць газам украінскіх спажыўцоў з запасаў у варунках часовага спынення або абмежавання паставак газу з еўрапейскага кірунку.

У Аўстрыі, пад населеным пунктам Баўмгартэнам, ля мяжы са Славаччынай адбыўся выбух на газавай станцыі і як вынік - буйны пажар. У выніку гэтай аварыі загінуў чалавек і яшчэ 18 атрымалі раненні, паведамляецца на сайце цэнтральна-еўрапейскага хаба Gas Connect Austria. Транзіт праз Аўстрыю на поўдзень і паўднёвы ўсход (у Славаччыну, Вугоршчыну, Славенію, Харватыю) парушаны да далейшых паведамленняў. Паводле паведамлення Gas Connect Austria, пакуль плануецца замяшчаць імпартны газ мясцовым.

Кошт газу на хабе ў Баўмгартэне з пастаўкай на наступны дзень адкрыўся з $292 за 1000 куб. м, але ўжо вырас у паўтара разы - да $413, сведчаць звесткі хаба CEGH (паведамляе «Інтэрфакс»). Газ з пастаўкай у аўторак таргуецца ўжо па $537.

Газ пастаўляецца ў Баўмгартэн з Расеі і Нарвегіі. Гэты хаб з'яўляецца канчатковым пунктам, дзе газ з Расеі прымаецца спажыўцамі. Як пісала ў чэрвені газета Der Standart, хаб у Баўмгартэне разглядаецца як адно з магчымых месцаў для паставак газу па «Турэцкай плыні».

У «Газпроме» пракаментавалі сітуацыю на станцыі ў Баўмгартэне, адзначыўшы, што кампанія робіць усё магчымае для забеспячэння бесперабойных паставак газу спажыўцу. «Газпром экспарт» ведае пра інцыдэнт на аўстрыйскім газаразмеркавальным хабе. «Цяпер кампанія працуе над пераразмеркаваннем плыні газу і робіць усё магчымае, каб забяспечыць бесперабойнасць паставак газу сваім кліентам на гэтым транспартным кірунку», - гаворыцца ў заяве прэс-службы кампаніі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках