24 красавiка 2024, Серада, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежны журналіст: Заклікаю беларусаў супраціўляцца - гэта дасць вынік

3
Незалежны журналіст: Заклікаю беларусаў супраціўляцца - гэта дасць вынік
ЖУРНАЛІСТЫ АЛЕСЬ ЛЯЎЧУК І МІЛАНА ХАРЫТОНАВА
ФОТА: BELSTAT.EU

Журналісты з Берасця правялі своеасаблівы «эксперымент» над уладамі.

Берасцейскія журналісты Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава прайшлі ўсе судовыя інстанцыі ў Беларусі, спрабуючы абскардзіць дзеянні міліцыі. Вярхоўны суд Беларусі адхіліў скаргі незалежных журналістаў, як і ўсе судовыя інстанцыі раней, паведамляе «Белсат».

18 сакавіка журналістаў жорстка затрымалі ў Кобрыне пасля асвятлення акцыі недармаедаў. Іх збілі, забралі тэхніку і склалі два пратаколы: за «парушэнне заканадаўства аб СМІ» і «непадпарадкаванне законнаму загаду ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў». Журналісты заяўляюць, што міліцыянты пагражалі ім расстрэлам.

13 красавіка суд Кобрынскага раёна прыгаварыў журналістаў да штрафу сумай амаль Br 2000.

Пасля гэтага журналісты прайшлі ўсе судовыя інстанцыі Беларусі, але нідзе не змаглі дамагчыся справядлівасці.

«Гэта быў своеасаблівы эксперымент, каб паказаць, што ў Беларусі няма такіх структур як суды і пракуратура. Мы напісалі скаргі, куды толькі было магчыма - на ўсе ўзроўні міліцыі, следчага камітэта, пракуратуры, і ўсюды мы атрымлівалі адпіскі, нашымі скаргамі гулялі ў гарачую бульбу. Прайшлі ўсе ўзроўні судоў - суд Кобрынскага раёна, Берасцейскі абласны суд, старшыню Берасцейскага абласнога суда, Вярхоўны суд. І хоць мы не дамагліся праўды, заклікаю беларусаў масава пісаць скаргі, калі вашы правы парушаныя, рана ці позна гэта дасць вынік», - распавёў Алесь Ляўчук «Белсату».

Тым часам Аляксандр Ляўчук і Мілана Харытонава збіраюцца абараняць свае правы за межамі Беларусі і рыхтаваць скаргі ў Камітэт у правах чалавека ААН.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках