19 красавiка 2024, Пятніца, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўцу грузавіка, які ўехаў у натоўп каля ГЦ «Замак», выставілі абвінавачванне

26
Кіроўцу грузавіка, які ўехаў у натоўп каля ГЦ «Замак», выставілі абвінавачванне

55-гадовы кіроўца ўзяты пад варту.

Следчы камітэт выставіў абвінавачванне кіроўцу грузавіка, які наехаў на людзей на праспекце Пераможцаў.

Як піша tut.by, пра гэта ў жывым эфіры праграмы «Прычыны і вынікі» распавяла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

- Устаноўлена, што 55-гадовы мужчына, які кіраваў грузавіком, два гады не праходзіў тэхагляд. Акрамя таго, кіроўца прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за адсутнасць тэхагляду сёлета. Як паказала экспэртыза, кіроўца быў цвярозы. Кіроўцу выстаўленае абвінавачванне паводле ч.2 арт.317 КК РБ (Парушэнне ПДР асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). Ён арыштаваны, - распавяла Юлія Ганчарова.

Прадстаўніца СК адзначыла, што месца, дзе адбылася трагедыя, - дастаткова ажыўленае. Цяпер ДАІ закрыла пешаходны пераход. На гэты момант крымінальная справа перададзеная на разгляд Галоўнаму следчаму апарату.

Нагадаем, трагедыя адбылася 2 снежня блізу 16.30 на пешаходным пераходзе каля гандлёвага цэнтра «Замак» на праспекце Пераможцаў. Грузавы аўтамабіль наехаў на пешаходаў на пераходзе. Загінула 11-гадовая дзяўчынка, яшчэ некалькі чалавек пацярпелі. Грузавы аўтамабіль наехаў на пешаходаў, калі яны перасякалі праезную частку на пешаходным пераходзе на зялёны сігнал святлафора.

Управа Следчага камітэта горада Менска распачала крымінальную справу паводле ч.2 арт.317 «Парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека» Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках