28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве ў расейскага прадпрымальніка канфіскавалі паўтоны какаіну

10
У Літве ў расейскага прадпрымальніка канфіскавалі паўтоны какаіну

У Шаўляйскім раёне знішчана паўтоны какаіну коштам блізу 50 млн еўраў.

У Шаўляйскім раёне Літвы ў спецыяльнай печы ў аўторак знішчана больш за 500 кг какаіну, кантрабандным шляхам прывезенага з Паўднёвай Амерыкі. Яго кошт у раздробных «вулічных» коштах можа дасягаць амаль 49 млн еўраў, паведамляе telegraf.com.

Адзначаецца, што наркотык быў затрыманы ў траўні гэтага года, калі ў Клайпедскі порт з Паўднёвай Амерыкі прыбыў груз - металічныя адлівачныя формы, прызначаныя для аднаго з створаных у Літве прадпрыемстваў.

Ягоны дырэктар, расеец, які атрымаў від на жыхарства ў Літве, цяпер жыве ў Расеі.

У супрацоўнікаў Крымінальнай службы мытні выклікалі падазрэнні і сам груз, і яго маршрут. Адлівачныя формы (нібыта прызначаныя для вытворчасці пластыкавых вырабаў) былі дастаўлены ў Літву з Эквадора, з заходам у Калумбію, а таксама ў нямецкі порт Гамбург.

Са слоў мытнікаў, менавіта ў грузах, якія дастаўляюцца з гэтых краін Паўднёвай Амерыкі, у апошнія гады ў Літве была выяўленая не адна партыя наркотыкаў.

Унутры адлівачных формаў, у ахаладжальных камерах былі выяўленыя герметычна спакаваныя, залітыя сіліконам упакоўкі з наркотыкам - усяго 579 упаковак какаіну вагой (брута) блізу 610 кілаграмаў. Пасля экспертызы, без упакоўкі і вагі адабранага для даследавання парашка, на знішчэнне было перададзена 575,4 кг какаіну.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках