19 красавiка 2024, Пятніца, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Установы фізічнай культуры і спорту вызвалілі ад выплаты падатку на прыбытак

8
Установы фізічнай культуры і спорту вызвалілі ад выплаты падатку на прыбытак

Адпаведны ўказ уводзіцца з 1 студзеня 2018 года да 31 снежня 2021.

Установы фізічнай культуры і спорту на тры гады вызваляюцца ад выплаты падатку на прыбытак.

Як паведамляе прэс-служба дыктатара, адпаведны ўказ №443 Лукашэнка падпісаў 12 снежня.

У адпаведнасці з дакументам, прыбытак ад дзейнасці атрыманы арганізацыямі фізічнай культуры і спорту, што фiнансуюцца з бюджэту, вызваляецца ад падатку на прыбытак. Вызваленыя сродкі будуць накіраваныя на забеспячэнне статутнай дзейнасці арганізацый, што дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць іх працы.

Названая норма ўводзіцца з 1 студзеня 2018 года да 31 снежня 2021. На падставе аналізу эфектыўнасці выкарыстання сродкаў, што вызваляюцца па гэтай ільгоце, будуць унесены прапановы аб мэтазгоднасці падаўжэння дзеяння гэтай нормы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках