29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК не расследуе гібель кіроўцы: «Няма грошай»

13
СК не расследуе гібель кіроўцы: «Няма грошай»
Уладзімір Малей

Пяць месяцаў з моманту гібелі кіроўцы аўтакрамы не рухаецца расследаванне ягонай смерці праз адсутнасць грошай.

У лістападзе сёлета ў прафзвяз РЭП звярнулася ўдава Аляксандра Шахрая, кіроўцы аўтакрамы Ганцавіцкага раённага спажывецкага таварыства, які загінуў на працоўным месцы ад удару токам. Праз чатыры месяцы пасля смерці мужчыны па месцы яго працы нават не быў складзены акт аб няшчасным выпадку, паведамляе praca-by.info.

З дапамогай прафзвязу РЭП Таццяна Шахрай напісала зварот у Дэпартамент інспекцыі працы; разам з прававым інспектарам прафзвязу РЭП Берасцейскай вобласці Уладзімірам Малеем хадзіла на прыём да начальніка Галоўнага ўпраўлення дэпартамента інспекцыі працы.

Аднак, як распавёў Уладзімір Малей, дагэтуль няшчасны выпадак не расследаваны:

- Ганьба: прайшло пяць месяцаў з гібелі работніка! Не могуць нічога зрабіць, таму што экспертыза не праведзеная. Дагэтуль нават не пачатая! Спасылаюцца на тое, што грошай няма. Мы з ўдавой загінулага напісалі зварот у Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь, каб прынялі меры.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках