19 красавiка 2024, Пятніца, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае і рыжскае «Дынама» правядуць матч на адкрытым паветры

3
Менскае і рыжскае «Дынама» правядуць матч на адкрытым паветры

Продаж квіткоў пачнецца ў найбліжэйшую пятніцу.

20 студзеня рыжскае і менскае «Дынама» правядуць матч пад адкрытым небам.

Латвійскі клуб пацвердзіў правядзенне сустрэчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. Продаж квіткоў пачнецца ў найбліжэйшую пятніцу.

«У пачатку лістапада мы падрабязна распавядалі пра планы рыжан згуляць з намі ў студзені «зімовую класіку». Джэк Скіллі, які ўжо двойчы ўдзельнічаў у такіх мерапрыемствах, нават распавёў некалькі сакрэтаў, як сагрэцца на лаўцы каманды па ходзе паядынку. А сёння калегі-суседзі пацвердзілі: матч пад адкрытым небам усё ж пройдзе і будзе прымеркаваны да 100-годдзя незалежнасці Латвійскай Рэспублікі, якое краіна адсвяткуе у 2018 годзе.

Першапачаткова ідэю «outdoor game» прапанавала КХЛ. Перш афіцыйных матчаў на свежым паветры гісторыя лігі не ведала, і ў гэтым сезоне кіраўніцтва наважыла папоўніць прабел і правесці адразу дзве такія сустрэчы. Першая адбылася 2 снежня ў Хельсінкі - на натуральным лёдзе заліва паміж гарадскімі раёнамі Сілтасаары і Кайсаніемі. Мерапрыемства, якое атрымала назву Helsinki Ice Challenge, было прымеркаванае адразу да трох юбілеяў: 10 гадоў КХЛ, 50 гадоў - «Ёкерыту», 100 гадоў - фінскаму хакею. Матч прайшоў «на ўра» і ўсталяваў новы рэкорд наведвальнасці паядынкаў Кантынентальнай хакейнай лігі - 17645 гледачоў.

Пасля гэтага былі зацверджаны ўсе нюансы другога паядынку ў Рызе. Ён адбудзецца 20 студзеня, у суботу, і пачнецца а 14:00 паводле беларускага часу (а 13:00 паводле мясцовага). Месца - хакейная пляцоўка рыжскай сярэдняй школы №84 па адрасе вуліца Ліелвардэс 141 (Lielvārdes ielā 141). Побач з катком плануюць узвесці трыбуны на 8500 гледачоў і стварыць усю неабходную інфраструктуру. Мерапрыемства атрымала назву Winter Ice Break і адпаведны лагатып.

Квіткі паступяць у продаж ужо ў найбліжэйшую пятніцу - 15 снежня. Кошт - 10 еўраў. Для дашкольнікаў, школьнікаў, студэнтаў і пенсіянераў - 1 еўра. А для ўладальнікаў абанементаў на хатнія матчы рыжскага «Дынама» ўваход і зусім вольны. Квіткі можна набыць у касах «Biļešu serviss» і на сайце bilesuserviss.lv», - паведамляе прэс-служба «Дынама».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках