18 красавiка 2024, Чацвер, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ў нявыкрутцы

64
Лукашэнка ў нявыкрутцы

Правадыр нервова шукае крыніцы фінансавання.

«Мяне вы не зможаце ніколі папракнуць у тым, што вашыя грошы, якія паступілі ў скарбніцу ў выглядзе падаткаў, будуць раскрадзеныя. Ніколі!»

Гэтую заяву Лукашэнка зрабіў на сустрэчы з прадстаўнікамі бізнэсу. Смелую, але хлуслівую, піша ucpb.org.

Тут варта ўдакладніць, грошы будуць накіраваныя на будаўніцтва спецпаліклінік у абласных цэнтрах, на будаўніцтва чарговай 13-ты рэзідэнцыі, на падвышэнне заробкаў сілавікам, на прэміі ідэолагам і палітычным кілерам у судовай мантыі, на закупку спецтэхнікі для разгону мірных дэманстрантаў, на паездкі Лукашэнкі на адпачынак на Чырвонае мора, на прапагандысцкую тэлевізію, на фальсіфікацыю вынікаў усіх выбарчых кампаній.

І гэта не здагадка, гэта канстатацыя таго, што ёсць вось ужо больш за 20 гадоў. Мы трапілі ў нявыкрутку, сістэма вычарпала адміністрацыйныя рэсурсы свайго развіцця. Чырвоны дом нервова шукае новыя крыніцы фінансавання сістэмы, архітэктарам якой з'яўляецца Лукашэнка.

Вось і з «вшивыми блохами» нават селі за адзін стол.

Пакуль няма сумленных выбараў, няма парламента, мясцовага самакіравання, а значыць, і кантролю за выдаткамі бюджэтных сродкаў. Гэта аксіёма.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках