24 красавiка 2024, Серада, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УКБ зноў прапанаваў кватэры па $620 за квадрат у Менску

15
УКБ зноў прапанаваў кватэры па $620 за квадрат у Менску

Ці паўторацца чарга з 24-гадзінным дзяжурствам?

УКБ Цэнтральнага раёна апублікаваў чарговую праектную дэкларацыю аб будаўніцтве дома на Выгоцкага: у продаж паступаюць 39 кватэр з цэннікам ад 620 даляраў за квадратны метр. Дом здадуць у пачатку вясны. Будавацца там могуць усе ахвотныя, піша tut.by.

Дамовы пачнуць укладаць 19 снежня ў офісе забудоўшчыка (вул. Гвардзейская, 7). Нагадаем, у лістападзе наконт гэтага дому ўжо выходзіла праектная дэкларацыя. Дольнікам прапанавалі кватэры толькі на 1 і 9 паверхах, коштам ад 610 даляраў за «квадрат». Быў ажыятаж.

Напэўна сцэнар з чаргой пад УКБ паўторыцца. Кошт квадратнага метра ў гэтай дэкларацыі ўжо вышэйшы, як і папярэджваў галоўны інжынер УКБ, але нязначна.

Усяго дольнікам прапанавалі 39 кватэр: 20 двухпакаёвых і 19 аднапакаёвых. Варыянты на ўсіх паверхах, акрамя сёмага і чацвёртага.

Метр у аднапакаёвых кватэрах плошчай 40-42 квадратных метра каштуе 650-770 даляраў у эквіваленце, у двухпакаёвых кватэрах плошчай 60-68 квадратных метраў - 620-740 даляраў. Аплаціць трэба ўсю суму.

Так, аднапакаёўка каштавацьме 26,2-31 тысячу даляраў, духпакаёўка - 37-50,1 тысячы даляраў.

Забудова на Выгоцкага (у раёне Навінак) - пераважна сацыяльная. Там будзе шэсць дзевяціпавярховікаў, у тым ліку пабудаваных для ільготнікаў і арэндныя дамы. Дом, у якім стартуюць продажы, абяцаюць здаць ужо ў сакавіку. Кватэры ў ім будуць здавацца з чарнавы аздабленнем.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках