25 красавiка 2024, Чацвер, 10:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сюрпрызы-2018: Што чакае беларусаў у новым годзе

3
Сюрпрызы-2018: Што чакае беларусаў у новым годзе

Асаблівыя “навінкі” падрыхтаваныя для аўтамабілістаў.

Электронны ПТС, пасведчанне аб бяспецы канструкцыі транспартнага сродку (ПБКТС), рост утылізацыйнага збору ў РФ і ўсе звязаныя з гэтымі моманты, відавочна, чарговы раз пазбавяць спакойнага сну на зыходзе 2017 года вытворцаў новых аўто, іх тавараправодныя сеткі і ў канчатковым выніку непасрэдна патэнцыйных пакупнікоў новых аўтамабіляў, якія плануюць закупы на 2018 год, піша abw.by:

- Пачнем з пакуль меркаванага росту ўтылізацыйнага збору ў РФ. Як паведаміў "Коммерсант", расейскі Мінпрамгандль прапанаваў ураду ў 2018 годзе падвысіць утыльзбор на 87-125%, што, на думку экспэртаў, разам з павелічэннем акцызаў можа прывесці да росту коштаў на аўтамабілі на 10-17%. І ўсё б нічога, бо гаворка ідзе аб РФ, а не пра РБ, дзе утыльзбор свой і чапаць яго быццам бы не планавалі, але калі ўспомніць, якія маркі і мадэлі на беларускім рынку прадаюцца лепш за іншыя, то ўзнікаюць пытанні.

Па-першае, паводле стану на сёння тыя ж новыя Volkswagen і Renault ставяцца на ўлік паводле рэестру, абумоўленаму міжурадавымі пагадненнямі, што канстатуюць адсутнасць патрэбы выплаты імі ўтылізацыйнага збору ў РБ. Збор гэты ўжо выплачаны ў РФ і ў рамках дзяржпадтрымкі ў большасці выпадкаў яшчэ і кампенсаваны аўтавытворцам, што размясціў і лакалізаваў у РФ свае вытворчасці.

І вось тут узнікае пытанне: ці будзе кампенсавацца, а калі будзе, то ў якіх прапорцыях планаваны рост на 87-125% утыльзбору? Калі так і на 100%, то на кошты ў беларускіх дылераў згаданых вышэй марак такое змяненне не паўплывае. Калі не або кампенсацыя будзе частковай, прайсы на новыя аўто немінуча вырастуць, прычым і ў лідараў рынку, і ў яго аўтсайдэраў. Патэнцыйныя пакупнікі традыцыйна даведаюцца пра гэта апошнімі напярэдадні навагодніх свят.

Аб электронных ПТС і ПБКТС, увядзенне якіх прывязанае да 1 ліпеня 2018 года, хвалявацца больш давядзецца чыноўнікам, якія павінны паклапаціцца аб тым, каб з гэтай даты сістэма працавала напоўніцу, а не як звычайна, каб пакупнікам як новых, так і патрыманых аўтамабіляў было зразумела, каму і дзе трэба атрымліваць ПБКТС. Дылеры ж, па марках якіх патрабуецца аплата утыльзбору у РФ і РБ, павінны разумець, як будуць уносіцца ў электронны ПТС звесткі аб выплаце ўтылізацыйнага збору спачатку ў РФ, а потым і ў РБ, - графа ж прадугледжаная толькі адна.

Што будзе з утыльзборам у Беларусі, сказаць складана. Калі адштурхоўвацца ад праекта бюджэту на 2018 год, ён застанецца ранейшым. Але тут ключавое слова "праект", а гэта значыць, што змены ўсё яшчэ магчымыя. Больш таго, незразумелая сітуацыя з коштамі на Geely і са збытам прадукцыі "Белджы" таксама наводзіць на разважанні. У тэорыі рост беларускага утыльзбору у нейкай меры мог бы спрыяць росту цікавасці да таго ж Atlas, але зноў жа занадта шмат "калі”...

Калі гаворка ідзе аб новых аўто, лідарам рынку гэта не пашкодзіць дзякуючы міжурадавым пагадненням і рэестрам, што згадваюцца вышэй. Ну а тыя брэнды, якія ў іх не пазначаныя, сітуацыю на рынку новых аўто не мяняюць. І калі Geely Atlas адшукае толькі драбкі рынкавага пірагу, сур'ёзнага прыросту продажаў у колькасным вылічэнні ім гэта не дасць.

Тым не менш, ведаючы пра досвед мінулых гадоў, на якія навагоднія "сюрпрызы" здольныя беларускія чыноўнікі, асабіста я б адкладаць на наступны год куплю новага аўтамабіля не стаў.

Да таго ж, акрамя сезонных скідак, падстаў для аптымізму наконт коштаў на новыя аўтамабілі практычна няма. Расейскі рубель напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у суседняй краіне наўрад ці аслабне, аўтавытворцы ж са зменай каляндарнага года традыцыйна хай трошкі, але падымуць кошты.

Зрэшты, з высокай імавернасцю будуць для аўтааматараў у 2018-м і станоўчыя моманты. Пра іх мы ўжо пісалі, і пакуль усе дакументы, якія тычацца іх, цалкам паспяхова праходзяць па калідорах улады.

У выніку, калі ўсе яны будуць падпісаныя, беларусы нарэшце атрымаюць магчымасць прадаваць аўтамабілі з пераносам адзнакі аб тэхаглядзе. Запаветны штамп паставяць у новы сертыфікат толькі пры ўмове "пацверджання факту выдачы дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху".

На пытанне, што б гэта значыла, ва УП "Белтэхагляд" нам не адказалі, параіўшы звярнуцца ў Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. Што мы і зрабілі, бо варыянтаў у галаву прыходзіла шмат: копія квітанцыі аб аплаце дзяржаўнай мыты (арыгінал забіраюць пры праходжанні тэхагляду), стары сертыфікат ад ранейшага ўладальніка аўто (зноў жа не заўсёды яго вяртаюць у МРЭА пры зняцці аўтамабіля з уліку) альбо дыягнастычная карта, якую аўтаўладальнік атрымлівае па выніках праходжання тэхагляду. Высветлілася, што самы магчымы варыянт - дыягнастычная карта, якую тым, хто збіраецца ў агляднай будучыні прадаваць альбо пераафармляць аўтамабіль, варта берагчы да дня продажу.

З высокай дзеллю імавернасці скасуюць і пазбаўленне пасведчання кіроўцы за паўторнасць пры парушэнні хуткаснага рэжыму, а яшчэ дазволяць пазбегнуць канфіскацыі транспартных сродкаў у выпадку пытанняў з кантрабандай на мяжы.

Праўда, самі штрафы, як, зрэшты, і дзяржаўныя мыты з некаторымі падаткамі, у грашовым вылічэнні ў 2018 годзе могуць стаць вышэйшымі, калі, вядома, вырасце сума базавай адзінкі, а яна ў РБ стабільнасцю ніколі не вызначалася. Выключэнне - 2007-2012 гады.

У сувязі з гэтым інфармацыя пра 25 рублёў са студзеня 2018 года, якая прасачылася ў СМІ, практычна не выклікае сумненняў.

Адным словам, канец чарговага каляндарнага года беларускія аўтаўладальнікі і тыя, хто рыхтуецца імі стаць, чарговы раз сустракаюць з выразным разуменнем таго, што як раней ужо не будзе, а таму не варта адкладаць на заўтра тое, што можна зрабіць сёння.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках