25 красавiка 2024, Чацвер, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка - краінам-суседзям: Мы ўсё адно будзем будаваць БелАЭС

30
Лукашэнка - краінам-суседзям: Мы ўсё адно будзем будаваць БелАЭС
Фота: dpa

Дыктатар прадаўжае ігнараваць усе заявы пра небяспеку Астравецкай АЭС.

Замест дыскусій аб бяспецы будучай Беларускай АЭС Аляксандр Лукашэнка прапанаваў краінам-суседзям задумацца пра куплю яе энэргіі. Пра гэта ён заявіў на пленарным пасяджэнні II З'езда навукоўцаў Беларусі, піша tut.by.

«Гутаркі доўжацца і яшчэ, магчыма, будуць увесь час з'яўляцца. Скажу шчыра нашым суседзям, перш за ўсё тым, хто заўзята перажывае за будаўніцтва нашай станцыі. Бяспека - гэта наш клопат. Мы перш за ўсё зацікаўленыя ў бяспецы станцыі», - распавёў Лукашэнка.

«Замест таго, каб тарпедаваць некаторыя пытанні будаўніцтва АЭС - мы ж усё адно яе пабудуем, як бы камусьці гэтага не хацелася - гэта не нашае ноў-хаў, у свеце сотні такіх блокаў, мы пабудуем свае два. Замест гутарак аб спыненні будаўніцтва або закрыцці АЭС я прапаную: давайце разам падумаем, як эксплуатаваць і атрымаць танную энэргію», - прапанаваў Лукашэнка.

Нагадаем, што будаўніцтва БелАЭС праходзіць з парушэннем усіх міжнародных нормаў, падчас будаўніцтва стала адбываюцца НЗ.

Супраць будаўніцтва выступае ўрад Літвы, на мяжы з якой будуецца Астравецкая АЭС.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках