19 красавiка 2024, Пятніца, 10:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Крамянецкі: Мой пазоў - супраць КДБ

4
Зміцер Крамянецкі: Мой пазоў - супраць КДБ
Зміцер Крамянецкі
ФОТА: «Радыё Свабода»

«Маладафронтавец» патрабуе маральнай кампенсацыі за час праведзены на Валадарцы.

Актывіст «Маладога фронту» Зміцер Крамянецкі запатрабаваў кампенсацыі маральнай шкоды за час, праведзены ў СІЗА па «справе патрыётаў», піша «Белсат».

Крамянецкі паведаміў, што першапачаткова падаў у суд на сілавікоў і следчых, але пасля, з ягоных слоў, адзіным адказчыкам застаўся КДБ.

Пасяджэнне, якое адбылося сёння ў судзе Маскоўскага раёна Менска - ужо не першае, гэта працяг разгляду скаргаў Крамянецкага, але цяпер як адказчык фігуруе Міністэрства фінансаў. Прынамсі, так указана ў спісе пасяджэнняў.

Як паведамляе карэспандэнт з судовай залі, тут прысутнічаў і прадстаўнік Мінфіна. Ён сцвярджае, што «не бачыць падстаў задаволіць пазоў» Крамянецкага.

«Я наважыў судзіцца, таму што яны закрылі мяне і проста трымалі на Валадарцы амаль 10 дзён, затым справу супраць нас спынілі. Адпаведная пастанова мне прыйшла 2 чэрвеня, тады ж я падаў скаргу на Следчы камітэт. І вось з лета цягнуцца суды. Гэта адбываецца праз бюракратыю: патрабуюць шмат розных дакументаў», - сказаў «маладафронтвец».

Ён адзначыў, што «фактычна гэта пазоў да КДБ», але адказчыкам выступае Мінфін, бо менавіта гэтае ведамства мае паўнамоцтвы выплачваць маральную кампенсацыю.

Коратка выступіў і прадстаўнік КДБ, які таксама быў на судзе.

«Нічога па сутнасці справы ён не казаў, проста заявіў, што КДБ пазоў не падтрымлівае і ўсё», - распавёў Крамянецкі.

Суддзя Анціпчук абвясціў, што пастанова па справе будзе вынесеная заўтра а 9:00.

Актывіста Маладога фронту, актыўнага ўдзельніка абароны Курапатаў Змітра Крамянецкага затрымалі 23 сакавіка і выставілі яму і шэрагу іншых «маладафронтаўцаў» абвінавачванне ў «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках