19 красавiка 2024, Пятніца, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чашніцкім раёне ўсталявалі памятны знак Оскару Мілашу

1
У Чашніцкім раёне ўсталявалі памятны знак Оскару Мілашу

Помнік амбасадару Літвы ў Францыі, паэту і філосафу з'явіўся ў аграгарадку Чарэя.

Улетку 2016 у аграгарадку Чарэя Чашніцкага раёна адзначалі вясёлае і ўрачыстае свята - 950 гадоў гэтаму гістарычна слаўнаму месцу. І пакуль у цэнтры Чарэі гледачоў забаўлялі канцэртам, у старой ліпавай алеі, некалі былой часткі маёнтка знакамітага французскага паэта Оскара Мілаша, чакалі гасцей іншыя ўдзельнікі свята - «сам» творца з «маці», піша vkurier.by.

Нягледзячы на тое, што Оскар Мілаш уважаецца французскім паэтам, сам сябе ён называў літоўскім, а па паходжанні быў на чвэрць італьянцам (яго бабуля была родам з Генуі) і напалову - габрэем. У 1920 годзе паэт становіцца першым амбасадарам Літвы ў Францыі. У 1928 годзе ён пераклаў на французскую 34 літоўскія песні і два зборнікі літоўскіх народных казак. Оскар Мілаш вядомы сваімі філасофска-рэлігійнымі трактатамі, у якіх ён адкрыў сваю тэорыю адноснасці, апублікаваўшы яе асноўныя палажэнні яшчэ ў 1917 годзе, не ведаючы нічога пра адкрыцці Эйнштэйна.

Апошнія гады жыцця паэт правёў у Фонтэнбло блізу Парыжу, ён жыў у лесе сярод птушак і адзначаў, што яму «цікавыя толькі птушкі і дзеці».

ФОТА: «ВИТЕБСКИЕ ВЕСТИ»
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках