28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праезд у грамадскім транспарце падаражэе

31
Праезд у грамадскім транспарце падаражэе
Фота: bymedia

Калі і на колькі?

У Менску маюць намер чарговым разам падняць тарыфы на праезд у гарадскім грамадскім транспарце. Прагназуецца, што з 1 ліпеня 2018 года кошт квітка ў наземным транспарце вырасце да 65 капеек, а жэтона ў метро - да 70 капеек. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнай фінансавай управы Менгарвыканкама Аляксей Афанасьеў на пасяджэнні Менгарвыканкама, на якім разглядаўся праект бюджэту на 2018 год. Пра гэта піша tut.by.

«Разлік даходаў праведзены з улікам дзейнага з 1 лістапада тарыфу на праезд і прагнознага павелічэння з 1 ліпеня 2018 тарыфу да Br0,65 за адну паездку ў наземным транспарце і Br0,7 - у метро, - адзначыў Аляксей Афанасьеў. - Запланаваныя сродкі будуць накіраваныя на развязанне задач і дасягненне мэтавых паказчыкаў для збалансаванага развіцця аўтамабільнага, гарадскога электрычнага транспарту і метрапалітэна ў рамках дзяржаўнай праграмы развіцця транспартнага комплексу на 2016-2020 гады».

Нагадаем, апошнім разам у Менску кошт праезду ў грамадскім транспарце ўзнімалі з 1 лістапада. Цяпер квіток на адну паездку на наземным гарадскім транспарце каштуе 60 капеек, пры куплі ў кіроўцы - 65 капеек. Жэтон у метро падаражэў да 65 капеек. Правоз ручной паклажы ў наземным транспарце падаражэў да 60 капеек, а ў метро - да 65 капеек. Праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутаў з 1 лістапада вырас да 75 капеек.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках