29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча падпісала гістарычны кантракт на пастаўку нафты з ЗША

11
Польшча падпісала гістарычны кантракт на пастаўку нафты з ЗША

Амерыканская нафта будзе каштаваць Польшчы танней за расейскую.

Польскі нафтавы канцэрн Grupa Lotos падпісаў кантракт на пастаўку амерыканскай нафты на нафтаперапрацоўчы завод у Гданьску. Пагадненне прадугледжвае, прынамсі, пяць паставак, якія будуць рэалізаваныя ў 2018 годзе, паведамляе "Польскае радыё".

Міністр энэргетыкі Польшчы Кшыштаф Тхужэўскі падкрэсліў, што Польшча купляе нафту выгадным коштам.

«На сёння ЗША з'яўляюцца нашым галоўным хаўруснікам, калі казаць пра бяспеку Польшчы. З пачатку нам удалося пераканаць амерыканцаў прадаваць нам газ еўрапейскімі коштамі, цяпер - нафту. Мы купляем яе не значна, але ўсё ж танней, чым у расейскіх ці арабскіх пастаўшчыкоў», - адзначыў Кшыштаф Тхужэўскі.

Міністр энэргетыкі запэўніў, што Польшча купляе газ і нафту з ЗША досыць прымальнымі коштамі, якія не паўплываюць на кошт энэрганосьбітаў унутры краіны. Паводле ягоных слоў, галоўная мэта прадпрыемства ў тым, каб стымуляваць эканамічнае развіццё Польшчы і не гамаваць яго.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках