24 красавiка 2024, Серада, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін: Гэта будзе самавылучэнне

13
Пуцін: Гэта будзе самавылучэнне

Кіраўнік РФ распавёў, як пойдзе на «выбары».

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін будзе ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта у 2018 годзе як самавылучэнец.

«Я, вядома, вельмі разлічваю на падтрымку тых палітычных сілаў, якія падзяляюць мой погляд на развіццё краіны і давяраюць мне і наогул разлічваю на шырокую падтрымку грамадзян», - заявіў прэзідэнт РФ падчас прэс-канферэнцыі, трансляцыя якой вядзецца на расейскіх федэральных каналах, паведамляе rbc.ru.

Прэзідэнт РФ не адказаў на пытанне пра тое, хто будзе прызначаны начальнікам ягонага перадвыбарчага штаба. «Канчатковай пастановы няма», - сказаў Пуцін. Паводле ягоных слоў, пакуль што ў адміністрацыі прэзідэнта не могуць прыйсці «да адзінай высновы». Нягледзячы на тое, што пасада начальніка штаба «тэхнічная, вядома», Пуцін паведаміў, што «хацеў бы каб гэта былі людзі аўтарытэтныя, вядомыя ў краіне і якія шчырае падтрымліваюць [цяперашнюю] палітыку».

Пуцін абвясціў пра намер балатавацца на новы тэрмін 6 снежня на сустрэчы з рабочымі завода ГАЗ у Ніжнім Ноўгарадзе. Аднак тады ён не ўдакладніў, як менавіта будзе вылучацца.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках