25 красавiка 2024, Чацвер, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэхагляд: Кіроўцы прыдумалі «хітрасць» супраць ДАІ

79
Тэхагляд: Кіроўцы прыдумалі «хітрасць» супраць ДАІ
Фота: bymedia

Базы тэхагляду ў ДАІ па-ранейшаму няма і беларускія аўтамабілісты гэтым карыстаюцца.

Ужо не першы год ідуць размовы пра тое, каб забяспечыць ДАІ доступ да базы «Белтэхагляду», што палегчыла б працэс выяўлення парушальнікаў, аднак гэтага дагэтуль не зрабілі. У тым ліку і таму аўтаўладальнікі часам ідуць на хітрасць і кажуць інспектару, што забыліся дома сертыфікат. Паколькі за тэхагляд прадугледжана паўторнасць, то многія «забываюць» яшчэ і талон да пасведчання кіроўцы. Як вядома, за забытыя дакументы прадугледжана іншая адказнасць, піша abw.by.

Але ў рэйдах ДАІ, накіраваных на выяўленне парушэнняў тэрмінаў праходжання ТА, часам могуць працаваць і супрацоўнікі УП «Белтэхагляд». У іх маецца доступ да базы, аўтамабілі правяраюцца праз дзяржаўны нумар, нават калі дакументы «забытыя». Прычым база гэтая працуе ў онлайн-рэжыме, кожны аўтамабіль, які выехаў за межы дыягнастычнай станцыі, трапляе ў яе амаль імгненна.

Нагадаем, што да канца месяца ДАІ ўзмацніла кантроль за транспартам у мэтах прафілактыкі ДТЗ з прычыне неналежнага тэхнічнага стану аўтамабіляў ды іншай тэхнікі.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках