19 красавiка 2024, Пятніца, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатары знікаюць

5
Дыктатары знікаюць

Колькасць аўтакратый у свеце скарачаецца.

На канец 2016 года 97 з 167 краін (58%) з насельніцтвам не меней за 500 000 чалавек былі дэмакратыямі, і толькі 21 (13%) былі аўтарытарнымі.

Астатнія альбо прадэманстравалі элементы як дэмакратыі, так і аўтарытарызму (26%) або не былі ацэненыя. Агулам жа доля дэмакратый у свеце з сярэдзіны 1970-х гадоў расце.

Пра гэта гаворыцца ў новым даследаванні Pew Research Center (пераклад - thinktanks.by).

У 1977 годзе толькі 35 з 143 разгляданых дзяржаў кваліфікаваліся як дэмакратычныя краіны, а 89 (62%) былі класіфікаваныя як аўтакратыі.

Але дэмакратыя неўзабаве распаўсюдзілася праз тое, што савецкі блок, а затым і сам Савецкі Саюз, распаўся ў 1989-1991 гадах. Толькі 15 з 72 краін, названых аўтарытарнымі ў 1988 годзе, па-ранейшаму ацэньваліся такім чынам у 2016 годзе. З пакінутых 25 атрымалі дэмакратычныя рэжымы, а ў большасці астатніх формы праўлення са змяшанымі характарыстыкамі. Пры гэтым дзве дзяржавы - Гаіці і Лібія, не былі ацэненыя праз нестабільнасць рэжыму, яшчэ чатыры краіны перасталі існаваць.

Сярод 30 новых дзяржаў, сфармаваных з 1988 года, 17 у 2016 годзе былі залічаныя да дэмакратычных краінаў, шэсць сталі аўтакратыямі, чатыры - са змяшанымі формамі кіравання, а тры былі не ацэненыя праз нестабільнасць або ўмяшанне звонку.

Адзначым, што на мапе Center for Systemic Peace's Polity IV dataset Беларусь і ў 1976, і ў 2016 гадах залічаная да аўтакратыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках