19 красавiка 2024, Пятніца, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Тымчук: Украіна атрымае вельмі важную зброю для барацьбы за Данбас

1
Дзмітрый Тымчук: Украіна атрымае вельмі важную зброю для барацьбы за Данбас
Дзмітрый Тымчук

Экспэрт распавёў аб наданні Украіне вайсковай дапамогі з боку ЗША.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў закон аб абаронным бюджэце, які прадугледжвае выдачу 350 млн даляраў у якасці вайсковай дапамогі Украіне. Аб тым, якая зброя можа ўзмацніць украінскае войска, чаму УСУ не абавязкова атрымліваць менавіта супрацьтанкавыя комплексы Javelin, у чым важнасць гэтага ўзбраення і як Злучаныя Штаты могуць кардынальна супрацьстаяць агрэсіі прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна супраць Украіны, у бліц-інтэрв'ю «Апострофу» распавёў каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук.

- Сенатар ад Рэспубліканскай партыі Роб Портман заявіў, што ЗША выдадуць Украіне 350 мільёнаў даляраў на дапамогу супраць расейскай агрэсіі. Мы нарэшце дачакаемся смяротнай абарончай зброі?

- Мы бачым, што пытанне Javelin спынілася і паступова сыходзіць з парадку дня. Зразумела, чым гэта выклікана. Я думаю, што Белы Дом, усё ж не гатовы выдаваць такі раздражняльнік для Расеі на Данбасе. Тым больш, мы бачым, якая негатыўная рэакцыя стала ідзе з боку Масквы на тое, што Украіна можа атрымаць смяротную зброю.

Але я не бачу ў гэтым трагедыі. Так, нам бы, вядома, не перашкодзілі гэтыя супрацьтанкавыя сістэмы. Але, з іншага боку, важна тое, што мы ўжо чуем - што амерыканскі бок плануе нам даць у межах гэтай дапамогі. Гэта супрацьпаветраныя радары і радыёлакацыйныя сістэмы, плаўсродкі для вайскова-марскіх сіл.

Тое, што агучваецца на гэты момант, зусім не будзе лішнім для Узброеных сіл Украіны.

- Гэтая дапамога ў сукупнасці будзе карыснай у барацьбе з расейскай агрэсіяй?

- Безумоўна. На гэты момант мы не ўжываем супрацьпаветраную тэхніку або сістэму супрацьпаветранай абароны. То бок, гэта не выкарыстоўваецца ў комплексе з ЗРК. Хоць зразумела, што ў якасці працы РЛС для кантролю паветранай прасторы Украіны гэтыя сістэмы стала выкарыстоўваюцца.

Мы павінны быць гатовыя да адкрытай агрэсіі РФ, але сёння гэтая пагроза не мае высокай імавернасці. Але мы адназначна павінны быць гатовыя да гэтага. І мы абавязаныя кантраляваць паветраную прастору ў рэжыме онлайн - гэта адназначна. Гэта тое, што тычыцца, напрыклад, РЛС.

Што тычыцца сродкаў для ВМС, то мы таксама ведаем, што пры вывадзе ўкраінскіх сіл і сродкаў з акупаванага Крыма расейцы забралі вельмі вялікую колькасць баявых караблёў, суднаў забеспячэння і катэраў. Адпаведна, цяпер вельмі важная ўсякая дапамогу ў гэтым сэнсе. Улічваючы і тое, што Расея прадоўжыць запаўняць войскамі Крым, для нас узнікае пытанне аховы і абароны нашай берагавой зоны. Менавіта ў такім плане гэтыя функцыі павінны выконваць ВМС.

Што тычыцца сродкаў радыёлакацыйных станцый контрбатарэйнай барацьбы, то мы ведаем, што гэтыя сістэмы, якія амерыканскі бок перадаваў нам у мінулыя гады, вельмі эфектыўна ўжываліся і ўжываюцца ў зоне АТА. Адпаведна, для нас гэта таксама з'яўляецца немалой дапамогай.

Уся гэтая дапамога працуе на ўмацаванне нашай абараназдольнасці, нават калі мы на гэты момант не ўжываем пэўныя ўзоры і тыпы ўзбраенняў. Напрыклад, вайскова-марскія сілы фактычна задзейнічаныя толькі як марская пяхота. Паветраныя сілы таксама выконваюць дапаможныя функцыі - эвакуацыю параненых, аператыўныя перакіданні пэўных вайсковых грузаў і іншае. Мы выдатна разумеем: калі Пуцін пойдзе на новую агрэсію супраць Украіны, то ў нас павінны быць моцныя Узброеныя сілы, развітыя на ўсіх кірунках - у галіне паветраных, наземных і вайскова-марскіх сіл.

- І менавіта дапамога ЗША будзе тым фактарам, які дапаможа стрымліваць агрэсію Пуціна?

- Безумоўна. Для нас усякая дапамога вельмі важная. З пункту гледжання таго, што ў нас нават пасля істотнага павелічэння вайсковага бюджэту на 2018 год усё адно катастрафічна не стае сродкаў у галіне абароны. Эпапея з бюджэтам вылілася ў эпапею падрыхтоўкі камітэтам Вярхоўнай Рады ў пытаннях нацыянальнай бяспекі і абароны пэўных рэкамендацый для ўрада. Былі ўлічаныя патрэбы Міністэрства абароны Украіны і іншых сілавых фармаванняў. Але, усё ж, нам давялося памяншаць гэтыя патрэбы, бо ўрад на пальцах растлумачыў, што няма грошай.

- На колькі адсоткаў бюджэт забяспечвае нашы войскі на наступны год?

- У Міністэрстве абароны называюць лічбы да 50 адсоткаў. Калі ўлічваць, што мы ваюем, для нас актуальным з'яўляецца пытанне баявой падрыхтоўкі і закупаў новых узораў узбраенняў, а таксама мадэрнізацыі існых узораў узбраенняў. І паралельна праводзіцца працэс рэфармавання Узброеных сіл. Гэта таксама такія рэчы, на якія патрабуюцца сродкі.

Акрамя таго, у вельмі гаротным стане цяпер знаходзіцца сацыяльная сфера ў дачыненні да вайскоўцаў. Вярхоўная Рада стала прымае законы, накіраваныя на ўзмацненне сацыяльнай абароненасці. Але калі браць найбольш глабальныя праблемы, першай з якіх з'яўляецца забеспячэнне жыллём, то неабходныя вельмі вялікія сродкі, каб развязаць яе ў найбліжэйшай будучыні.

- І заключнае пытанне аб Javelin. Якім чынам цяпер смяротная зброя дапаможа Украіне, калі не назіраецца абвастрэння канфлікту? Ці гэта зброя цяпер неабходная Украіне для барацьбы з агрэсіяй Крамля?

- Так, апошнім часам мы не бачым шырокага выкарыстання праціўнікам бранятанкавай тэхнікі, напрыклад, танкаў. Але ўсё ж, калі паглядзець на зводкі штаба АТА, то мы бачым, што перыядычна расейскія акупанты ўжываюць бронетэхніку. Гэта адбываецца таму, што яны адчуваюць сваю беспакаранасць.

Javelin - гэта сістэма, якая не дазваляла б ім адчуваць сябе свабодна, як мінімум. Я думаю, што нават пры першых пастаўках гэтага ўзбраення, нават да яго вфкарыстання ў якасці ПТРК, выкарыстанне праціўнікам бронетэхнікі рэзка б змянілася. Гэта чыста ваенны аргумент.

Другі - ваенна-палітычны. Менавіта такім крокам адміністрацыя Трампа прадэманстравала б, што, спрабуючы знайсці агульную мову з Расеяй што да Данбасу, яна пры гэтым не саступае ў дачыненні да інтарэсаў Украіны і робіць усё магчымае, каб Украіна магла абараніць сябе ў ваенным плане. То бок, гэта вельмі магутны сігнал для Масквы.

- А калі чакаць Javelin?

- Тут пытанне ў асаблівай палітычнай пастанове. Яна можа быць прынятая цягам гадзіны, а можа быць праз год. Тут вельмі шмат фактараў, якія ўплываюць на гэта, і я не думаю, што хтосьці цяпер бы ўзяўся за гэтыя прагнозы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках