26 красавiка 2024, Пятніца, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія мытнікі будуць кантраляваць мяжу Беларусі з ЕЗ?

42
Расейскія мытнікі будуць кантраляваць мяжу Беларусі з ЕЗ?

Крэмль прапанаваў выставіць «мяшаныя» мытныя пасты.

Падчас сваёй прэс-канферэнцыі прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін выказаў меркаванне, што варта выставіць мяшаныя мытныя пасты на межах краін Еўразійскага эканамічнага саюза.

Прэзідэнт РФ заявіў пра неабходнасць «развіцця» мытнага рэгулявання ў Еўразійскім эканамічным саюзе, у які ўваходзіць і Беларусь, паведамляе belsat.eu.

Ён сказаў пра неабходнасць ўвесці электроннае дэклараванне і адсочванне тавараў, а таксама супольныя мытныя пасты на межах краін ЕАЭС.

«Ёсць пытанне аб мытным рэгуляванні... Мы дамаўляліся, я думаю, мы гэта зробім - электроннае дэклараванне тавараў, адсочванне іх руху... Супольныя пасты. Некаторыя мае калегі мяркуюць, што гэта няправільна, але я паспрабую іх пераканаць. Што тут дрэннага, калі на нашай мытні будуць з'яўляцца мытнікі з Беларусі ці Казахстана і будуць працаваць нейкі час разам з калегамі, а нашы будуць з'яўляцца на іхніх мытных пастах. Гэта не парушае прынцып суверэнітэту», - дадаў Пуцін. Акрамя Беларусі, Казахстана і Расеі ў ЕАЭС уваходзяць таксама Арменія і Кіргізія.

Таксама Пуцін, даводзячы карысць ЕАЭС, сказаў, што Беларусь мае права набываць у РФ 24 млн тон нафты без мыты штогод. Аднак не згадаў, што Масква рэгулярна шантажуе Менск аб'ёмамі паставак чорнага паліва на беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках