25 красавiка 2024, Чацвер, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатачнікі» супраць аўтамабілістаў: Барацьба за тэхагляд прадоўжыцца

73
«Палатачнікі» супраць аўтамабілістаў: Барацьба за тэхагляд прадоўжыцца

«Дэпутаты» пастанавілі не змяняць працэдуру збору транспартнага падатку пасля 1 студзеня.

Змяненняў у працэдуры збору транспартнага падатку з 1 студзеня 2018 года ў Беларусі не будзе. Пра гэта ў каментары «Еўрарадыё» заявіла Вольга Палітыка, намесніца старшыні сталай камісіі «палаты прадстаўнікоў» прамысловасці, паліўна-энэргетычнага комплексу, транспарту і сувязяў.

Паводле ейных слоў, «дэпутаты» распрацавалі некалькі паправак у адпаведны законапраект. Яны актыўна супрацоўнічалі з зацікаўленымі ўстановамі, каб гэтыя праўкі былі ўнесены і пачалі дзейнічаць. Аднак пакуль узаемаразумення па гэтым пытанні няма. Таму невядома, калі варта чакаць разгляду гэтай прапановы, адзначыла Палітыка.

«Дэпутатка» нагадала, што менавіта прапанавалі дэпутаты: 1. Каб з'явілася магчымасць плаціць транспартны падатак не за год, а за пэўны тэрмін (за месяц і тры месяцы), у які грамадзянін карыстаецца аўтамабілем (з такой просьбай звычайна звяртаюцца пенсіянеры). 2. Адвязаць выплату названага падатку ад тэхагляду. Вольга Палітыка кажа, што гаворкі аб памяншэнні сумы падатку няма.

Як вядома, транспартны падатак - гэта аплата дзяржаўнай мыты за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Юрыдычна ён існуе з канца 2013 года. Палова падатку ідзе ў мясцовыя бюджэты, гэтыя грошы выкарыстоўваюць на рамонт дарог або на будаўніцтва новых.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках