20 красавiка 2024, Субота, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерый Мельнікаў: Я б нікому не аддаваў чэмпіёнства ў Беларусі

6
Валерый Мельнікаў: Я б нікому не аддаваў чэмпіёнства ў Беларусі
ВАЛЕРЫЙ МЕЛЬНІКАЎ

Чэмпіён СССР у складзе менскага «Дынама» падвёў вынікі футбольнага сезону ў Беларусі.

Чэмпіён СССР 1982 года ў складзе футбольнага менскага «Дынама» Валерый Мельнікаў падводзіць для «Народнай Волі» вынікі чэмпіянату Беларусі.

Выніковае пасяджэнне выканкама асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола», якое раней было перанесенае ў сувязі з аспрэчваннем «справы Верамко», адбудзецца ў найбліжэйшы аўторак, 19 снежня.

- Думаю, сітуацыя са «справай Верамко», калі ў БАТЭ то забіраюць тры балы, то вяртаюць, ужо ўсім надакучыла, - кажа Валерый Мельнікаў. - З аднаго боку, у вочных паядынках барысаўцы давялі менскаму «Дынама», хто насамрэч мацнейшы, а з другога - ёсць рэгламент, які трэба выконваць. Парушыў яго - мужна прымай пакаранне. Як казаў адзін вядомы кінагерой: «Калі закон адзін раз падмяць, як нам зручна, гэта не закон будзе, а кісцень». Адным словам, сітуацыя заблытаная, скандальная, і ад усіх гэтых футбольных разборак ужо галава ідзе кругам ва ўсіх. Калі такое было, каб нават цырымонію ўшанавання чэмпіёна скасавалі, пакуль у справе не будуць расстаўленыя ўсе кропкі над «і»? І дагэтуль гэтая гісторыя прадаўжаецца і ўжо нагадвае нейкі дрэнны серыял. Улічваючы ўсё гэта, я наогул у гэтым сезоне нікому не аддаваў бы званне пераможцы.

- Ці ёсць віна федэрацыі ў тым, што склалася такая сітуацыя?

- Я не разумею, чаму за два месяцы нельга было развязаць гэтую спрэчку. Гэта што, нейкая заблытаная крымінальная справа, у якой няма сведкі? Калі ў дысцыплінарным камітэце працуюць прафесіяналы, складана было разабрацца адразу? А так з верасня цягаюць канат то ў адзін бок, то ў другі, а воз і цяпер там. Ды і адміністрацыйны персанал БАТЭ выдатны! Складана было праверыць, ці аплачваў Сяргей Верамко штраф? Складана патэлефанаваць у федэрацыю, каб даведацца, ці можна гульца заяўляць на матч? Адным словам, усё было б смешна, калі б не было так сумна. І так па тысячы заўзятараў ходзяць на стадыёны, а тут яшчэ такое бязладдзе.

- Як увогуле ацэньваеце цяперашні чэмпіянат? Ці вырас узровень беларускага футбола?

- Не вырас - гэта дакладна. І такую тэндэнцыю, дарэчы, я назіраю не толькі ў футболе. Не бачу прагрэсу ў беларускім спорце, а ў асобных тыпах і зусім коцімся ўніз.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках