29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У новай расейскай падлодцы знайшлі амерыканскія тэхналогіі

7
У новай расейскай падлодцы знайшлі амерыканскія тэхналогіі

Экспэрт распавёў, якія заходнія тэхналогіі будаўніцтва атамных субмарын «запазычылі» расейцы.

У найноўшых расейскіх атамных субмарынах праекта 955А «Барэй» знайшлі канструктыўныя элементы заходніх падводных лодак, якія падвышаюць як эфектыўнасць субмарын, так і іх здольнасць заставацца незаўважанымі, пішуць «замежным СМІ».

Аўтар кнігі «Падводныя лодкі свету: Сакрэтныя берагі. Кіраўніцтва па ідэнтыфікацыі» Сатон (H.I. Sutton) мяркуе, што «хваставая частка з рулямі, што паварочваюцца, і тарцавымі пласцінамі на гарызантальных стабілізатарах такія ж, як на АПЛ класа «Агаё» ВМС ЗША».

Таксама ў «Барэях» ужываецца вадамётны рухавік замест тыповай вяслярнай шрубы. Такую сістэму ўпершыню выкарыстаў Каралеўскі вайскова-марскі флот Вялікабрытаніі, затым яе ўжылі на падводных лодках ВМС ЗША класа Seawolf у 1990-х гадах. «Барэі» - першыя расейскія АПЛ, абсталяваныя такімі рухавікамі.

Яшчэ адзін заходні след - гладкая абцякальная рубка. Гэта робіць лодку падобнай да амерыканскіх субмарын, хоць яна нашмат даўжэйшая.

Зрэшты, усё гэта не кажа, што новая версія «Барэя» АПЛ «Князь Уладзімір» - копія АПЛ заходняй вытворчасці. Сатон указвае, што субмарына мае «традыцыйную для расейскіх АПЛ двухкорпусную канструкцыю. Заходнія лодкі аднакорпусныя».

Таксама Сатон вылучыў незвычайную асаблівасць «Барэяў» - вялікая колькасць тарпед і тарпедных адсекаў. Такая колькасць тарпед - незвычайнае ўзмацненне для падводнай лодкі, узброенай 16 балістычнымі ракетамі. Гэта ракеты РСМ-56 «Булава», якія дазваляюць субмарыне наносіць ядзерныя ўдары па любым пункце зямнога шара.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках