23 красавiка 2024, aўторак, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі баксёр пазмагаецца за тытул чэмпіёна свету паводле версіі WBA

2
Беларускі баксёр пазмагаецца за тытул чэмпіёна свету паводле версіі WBA
КІРЫЛ РЭЛІХ
ФОТА: АЛЯКСЕЙ БЕЛЫ

Бой паміж беларусам Рэліхам і кубінцам Бартэлемі адбудзецца 10 лютага.

Беларускі баксёр Кірыл Рэліх (21-2, 19 накаўтаў) пазмагаецца за вакантны тытул чэмпіёна WBA ў суперлёгкай вазе (да 63,5 кг) з непераможным кубінцам Рансесам Бартэлемі (26-0, 13 накаўтам).

WBA абавязала прадстаўнікоў абодвух баксёраў дамовіцца аб паядынку да 6 снежня. Паядынак адбудзецца 10 лютага ў Сан-Антоніа (штат Тэхас, ЗША), паведамляе «Трибуна».

Адзначым, што бой пройдзе ў андэркардзе чэмпіёнскага бою паміж цяперашнім уладальнікам тытула паводле версіі IBF у першай паўсярэдняй вазе Сяргеем Ліпінцам (13-0, 10) і чэмпіёнам свету ў трох вагавых катэгорыях, дзейным чэмпіёнам паводле версіі WBC у лёгкай вазе (да 61,2 кг) Майкі Гарсіям (37-0, 30).

У жніўні сёлета ў аб'яднальным чэмпіёнскім баі амерыканец Тэрэнс Кроўфард падолеў спаборніка з Намібіі Джуліус Індонга і завалодаў чэмпіёнскімі паясамі паводле чатырох асноўных версій. Пазней Кроўфард адмовіўся ад тытулаў WBA і IBF.

Адзначым, у траўні гэтага года Рэліх ужо сустракаўся з Бартэлемі і прайграў таму па балах (109-117, 110-116, 111-115). Пры гэтым незалежныя суддзі лічылі, што бой працякаў у роўным ключы (у накдаўне пабывалі абодва баксёры) і павінен быў скончыцца нічыйным вынікам.

Таксама нагадаем, што ў кастрычніку 2016 года Рэліх ужо змагаўся за тытул WBA з брытанцам Рыкі Бэрнсам, але саступіў таму па балах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках