25 красавiка 2024, Чацвер, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Няўзораў: Няхай машыністам гэтага замінаванага палаючага цягніка будзе Пуцін

10
Няўзораў: Няхай машыністам гэтага замінаванага палаючага цягніка будзе Пуцін
АЛЯКСАНДР НЯЎЗОРАЎ

Цяперашняя роля кіраўніка РФ вельмі драматычная.

Праціўнікі прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна «ў прадказальнай непрытомнасці» ад ягонага вылучэння, аднак цяперашні прэзідэнт павінен давесці да лагічнага заканчэння працэсы, гібельныя для будучыні Расеі, мяркуе расейскі тэлевядоўца, публіцыст Аляксандр Няўзораў. Пра гэта ён распавёў у эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы".

«Няхай машыністам гэтага замінаванага палаючага цягніка, які нясецца ў прорву, будзе Уладзімір Уладзіміравіч. І гэтую чашу наогул трэба піць да дна. І калі пашанцуе і краіна ў выніку ўсяго гэтага захаваецца, то потым трэба будзе доўга-доўга атручаны папамі Крэмль праветрываць ад духоўнасці і наогул шмат чаго выпраўляць», - адзначыў ён.

На думку публіцыста, калі сітуацыю змякчыць, то ацалець могуць ілюзіі «аб дзяржаўнасці, аб расейскай ідэі, аб месіянстве, аб духоўнасці, аб любошчах ізаляцыі і ворагах вакол».

«Пры змякчэнні ўсе гэтыя маленькія пазадкі, якія затояцца дзесьці і замруць, - пазадкі гэтага трызнення, ацалелыя ў розных шчылінах, - яны зноў прарастуць. А яны смяротныя, яны згубныя для краіны, менавіта яны. Вось для таго, каб іх пазбыцца і адкінуць, вядома, трэба гэта ўсё пражыць на сто адсоткаў. І іншага шляху няма. І я мяркую, сапраўды, іншых кандыдатаў, якія маглі б гэта зрабіць, - гэта можа зрабіць толькі Пуцін - іншых кандыдатаў няма. Вось толькі Пуцін можа забяспечыць паўнавартасную паталагічнасць усіх унутрыпалітычных працэсаў», - падкрэсліў Няўзораў.

Ён дадаў, што роля Пуціна «вельмі драматычная».

«Яна, я падазраю, самагубная, бо ўваскрашаючы Расею ў гістарычным сэнсе гэтага слова, што ён дэкларуе - ён дае жыццё...патрабаванням монстраў, якія ўжо нідзе ў свеце больш не водзяцца», - падсумаваў тэлевядоўца.

Прэзідэнцкія выбары ў РФ адбудуцца 18 сакавіка 2018 года. На гэты момант аб планах вылучэння заявілі Ксенія Сабчак, лідар КПРФ Генадзь Зюганаў, лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі, бізнэсовец Сяргей Палонскі, журналістка Кацярына Гордан, расейскі блогер нігерыйскага паходжання Самсон Шаладэмі, бізнэс-амбудсмэн Барыс Цітоў і іншыя.

Дзейны прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін абвясціў пра намер балатавацца 6 снежня. Ён пойдзе на выбары як самавылучэнец.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках