25 красавiка 2024, Чацвер, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладальнікам прыватных дамоў у Менску прыгатавалі чарговы «сюрпрыз»

11
Уладальнікам прыватных дамоў у Менску прыгатавалі чарговы «сюрпрыз»
ФОТА: TUT.BY

Некаторыя сядзібы знясуць раней, чым меркавалася.

Майстэрня генеральнага плана Менска распрацавала новы дакумент, што ўдакладняе планы на знос прыватнага сектара, якія будуць рэалізаваныя да 2020 года. Згодна з імі, найбліжэйшымі двума гадамі ў Менску знясуць 1285 жылых дамоў. Ёсць тэрыторыі сядзібаў, якія дадалі ў планы на хуткі знос, бо так захацеў забудоўшчык, піша realt.by.

Цяпер сталічная сядзібная забудова складаецца з 1560 га зямлі - гэта амаль 20% жылых тэрыторый горада. У прыватным сектары Менска размешчаныя больш за 16 тысяч дамоў, якія насяляюць 108 тысяч жыхароў, а гэта 5,5% насельніцтва горада.

Большасць прыватных дамоў (85%) размяшчаюцца паміж 2-м транспартным кальцом і МКАД. 6% прыватнай забудовы, або 1014 сядзібаў, знаходзяцца на тэрыторыях, не прызначаных для жылля: напрыклад, у ландшафтных, грамадскіх і вытворчых зонах, а таксама паблізу інжынерна-транспартнай інфраструктуры. Істотная частка сядзібаў размешчаная ўсцяж чыгункі, што неспрыяльна адбіваецца на якасці жыцця ў іх. Такія дамы мяркуецца знесці.

Наогул, паводле актуальных планаў развіцця горада блізу 68% прыватнай забудовы мяркуецца захаваць, 9% знесці да 2020 года, 18% - пасля. Яшчэ 5% сядзібаў знаходзяцца ў чырвоных лініях вулічна-дарожнай сеткі, іх будуць зносіць пры неабходнасці.

Калі пераходзіць да канкрэтыкі, да 2020 года знос закране прыватныя дамы, размешчаныя ўздоўж праспекта Дзяржынскага, вуліц Ціміразева, М. Багдановіча, а таксама на тэрыторыі новабудоўлі комплексу «Мінск-Мір» і прылеглай да яго забудовы ля вуліц Аэрадромнай і Жукоўскага. Закране працэс былую вёску Лошыцу, вуліцу Карзюкі, а таксама вуліцу Пятроўшчына, уздоўж якой праектуецца Санкт-Пецярбургскі квартал. Прыватны сектар у Чырвоным Бору (пры вуліцах Акадэміка Вышалескага, Акадэміка Жэбрака і іншых) таксама саступіць месца шматкватэрным дамам. Выбарачны знос прыгатаваны сядзібам у былой вёсцы Сухарава, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Некаторыя сядзібы знясуць раней, чым меркавалася, бо забудоўшчык выказаў цікавасць да тэрыторыі, на якой яны размешчаныя. Напрыклад, у Кастрычніцкім раёне побач з маштабнай будоўляй ВК «Мінск-Мір» некаторыя забудоўшчыкі пажадалі асвоіць тэрыторыю, на якой размяшчаецца прыватны сектар. Таму адміністрацыя раёна прапанавала ўключыць паказаны раён у першы этап - да 2020 года, а на іх месцы з'явяцца менскія новабудоўлі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках