17 красавiка 2024, Серада, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбылося за тры месяцы пошукаў Максіма Мархалюка

22
Што адбылося за тры месяцы пошукаў Максіма Мархалюка

Пошукі хлопчыка ў Белавежскай пушчы сталі самай масавай выратавальнай аперацыяй у Беларусі.

Максім Мархалюк з аграгарадка Новы Двор Свіслацкага раёна прапаў без вестак увечары 16 верасня. Ён сказаў сябрам, што пойдзе збіраць грыбы, і знік. Ля будана, у якім гулялі мясцовыя дзеці, знаходзяць ровар хлопчыка. Дагэтуль самая маштабная за гісторыю краіны пошукавая аперацыя безвыніковая, піша intex-press.by.

Праз два дні пасля знікнення паведамленне пра згубленага хлопчыка публікуюць у СМІ і транслююць па радыё і тэлевізары. У пошуках удзельнічаюць супрацоўнікі МНС, вайскоўцы, міліцыянты, валанцёры, леснікі, мясцовыя жыхары.

Пакуль яны прачэсваюць лес, на некаторых рэсурсах з'яўляецца інфармацыя аб тым, што хлопчыка знайшлі мёртвым у пятлі. Бацькам у сацсетках нават выказваюць спачуванні. Пішуць таксама, што хлопчыка заўважылі выратавальнікі на верталёце, але ён хутка ад іх уцёк. Усю гэтую інфармацыю зняпраўджвае МУС. Праваахоўнікі яшчэ раз абыходзяць усе дамы ў вёсцы, правяраюць гарышчы і студні, таксама супрацоўнікі ЖКГ правяраюць каналізацыйныя люкі, каб выключыць магчымасць трапляння туды дзіцяці. Але Максіма нідзе не знаходзяць.

А на партале Youtube публікуюць відэа аб самай вялікай пошукавай аперацыі ў краіне. На той момант Максіма Мархалюка шукаюць ужо дзясяты дзень, аднак усё яшчэ безвынікова.

26 верасня паводле факта знікнення хлопчыка распачынаюць крымінальную справу па пункту 2 артыкула 167 крымінальна-працэсуальнага кодэкса Беларусі. Калі цягам дзесяці дзён пасля заявы аб знікненні месцазнаходжанне прапаўшага не ўстаноўленае, то гэты артыкул дазваляе распачаць крымінальную справу аб факце невядомага знікнення.

Асноўная версія праваахоўных органаў - хлопчык заблудзіўся ў лесе. Хоць пасля распачынання крымінальнай справы адпрацоўваюць і іншыя версіі. Напрыклад, хлопчык мог на ўласнае жаданне сысці з дому.

У кастрычніку да пошукаў падключаецца АМАП. Мама Максіма кажа, што «матчына сэрца падказвае, што ён жывы».

На адным з польскіх сайтаў з'яўляецца інфармацыя, што праваахоўнікі горада Седльцэ правяраюць паведамленне пра невядомага хлопчыка, які ехаў у горад, схаваўшыся ў фуры, але потым збег. З'яўляецца надзея, што гэты хлопчык - Максім, але пазней польскі бок тлумачыць, што хлопчык, які згубіўся ў пушчы, ніяк не мог перайсці беларуска-польскую мяжу.

Пашукавікі «Анёла» і валанцёры пакідаюць лес.

6 кастрычніка хлопчыка абвяшчаюць у міжнародны вышук, 10 кастрычніка Максіму спаўняецца 11 гадоў.

Да пошукаў падключаюцца экстрасэнсы. Але ўсе іх версіі, меркаваныя каардынаты зніклага хлопчыка выяўляюцца няправільнымі.

У канцы лістапада СК падаўжае тэрмін расследавання крымінальнай справы аб факце знікнення Максіма Мархалюка.

У снежні на сайце change.org з'яўляецца петыцыя, адрасаваная Лукашэнку, з просьбай узяць справу пра зніклага Максіма пад асабісты кантроль. На 16 снежня пад зваротам паставілі подпісы больш за 5,2 тысячы чалавек.

Пошукі Максіма сталі самай масавай выратавальнай аперацыяй у Беларусі. У ёй узялі ўдзел больш за 2000 чалавек. Але пакуль яна безвыніковая.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках