25 красавiка 2024, Чацвер, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, што хочуць зрабіць з паборам для аўтамабілістаў

175
Стала вядома, што хочуць зрабіць з паборам для аўтамабілістаў

Падрыхтаваны праект указа па змене аплаты дарожнага збору.

Падрыхтаваны праект указа па змене сістэмы збірання дзяржаўнай мыты за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху.

Пра гэта расказаў старшыня пастаяннай камісіі «палаты прадстаўнікоў» у прамысловасці, паліўна-энэргетычным комплексе, транспарце і сувязі Андрэй Рыбак на тэлеканале «Беларусь 1», паведамляе БелТА.

З ягоных слоў, адна з версій, што прапрацоўваецца сёння - памесячная выплата транспартнага збору з магчымасцю карэктаваць тыя тэрміны, за якія ўжо заплачана. Да прыкладу, калі чалавек карыстаецца аўтамабілем тры месяцы на год, то і плаціць трэба за тры. Калі збіраецца прадаваць транспартны сродак, то заплаціць можна за месяц. «Павінна быць пэўная гнуткасць, - сказаў «дэпутат». - Сёння гэта такая сумесная пазіцыя ўрада і парламентарыяў. Рабочай групай, якая была сфармаваная з гэтых галін улады, напрацаваны праект указа. Думаю, што адпаведнае рашэнне будзе прынятае найбліжэйшым часам».

Андрэй Рыбак прызнаў, што дзейная цяпер сістэма была заснавана на жаданні зэканоміць сродкі на адміністраванне гэтага збору: ёсць канкрэтны работнік «Белтэхагляда» - ён і правярае квітанцыю аб аплаце. «Але гэтая ідэя дала негатыўныя вынікі. Прапанова такая: адвязацца ад чаго б там ні было - зрабіць транспартны збор. Грамадзянін плаціць яго па заяўным прынцыпе: збіраецца выязджаць на дарогу - плаціць праз АРІП, банк, пошту або іншымі спосабамі», - сказаў парламентарый.

У эфіры тэлеканала таксама дадалі, што ў многіх краінах транспартны збор не ўваходзіць у сістэму тэхагляду. Напрыклад, у ЗША ён уключаны ў кошт паліва - чым больш аўтамабіліст ездзіць, тым больш плаціць. У некаторых краінах Еўропы транспартны падатак плаціцца асобна і залежыць ад аб'ёму рухавіка, колькасці конскіх сіл ці выкідаў шкодных рэчываў у атмасферу.

Як паведамлялася, сёлета з амаль 3 млн машын да тэхагляду не даехала палова. Многія не хочуць аплачваць дарожны падатак, які даражэйшы за штрафы за адсутнасць пройдзенага ТА. Паводле вынікаў дзесяці месяцаў праведзена 1 млн 325 тысяч дзяржтэхаглядаў, з якіх 215 тысяч не прайшлі з першага разу. Асноўная прычына, па якой не праходзяць ТА, няспраўнасць тармазных сістэм. Яна займае больш за 50% усіх адмоў пры праходжанні ТА. Атрымліваецца, што звыш 100 тысяч аўтамабіляў у Беларусі пры праходжанні тэхагляду адчувалі цяжкасці толькі з тармазамі.

Напісаць каментар 175

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках