29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Samsung прэзентавала тэлефон-раскладушку даражэйшую за iPhone X

Samsung прэзентавала тэлефон-раскладушку даражэйшую за iPhone X

У смартфона два дысплэі з заяўленым разрозненнем Full HD.

Samsung прэзентаваў тэлефон-раскладушку W2018 на прэзентацыі ў Кітаі.

У смартфона два дысплэі з заяўленым разрозненнем Full HD. Асноўная камера 12 мегапікселяў, франтальная - 5 мегапікселяў. Тэлефон абсталяваны 8-ядзерным працэсарам Qualcomm Snapdragon 835, піша Lenta.ru.

На прэзентацыі Samsung не назваў кошт тэлефона. Як мяркуе The Verge, кошт прылады можа быць нават вышэйшым, чым у Samsung W2017, які каштаваў 3 тысячы даляраў. Выданне Phandroid піша аб цане 2,4 тысячы даляраў. Гэта даражэй, чым iPhone X, кошт якога пачынаецца ад тысячы даляраў.

W2018 прадстаўлены ў залатым і плацінавым корпусе з трывалым шклом Gorilla Glass.

The Verge ўдакладняе, што серыя W, як і іншыя раскладанкі ад паўднёвакарэйскага вытворцы, папулярныя ў Азіі. У 2017 годзе Samsung выпусціла тэлефон Folder Flip 2, ён даступны толькі ў Паўднёвай Карэі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках