25 красавiка 2024, Чацвер, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцаў чакае самае важнае галасаванне ў жыцці

17
Украінцаў чакае самае важнае галасаванне ў жыцці

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў пра хуткае правядзенне найважнейшага рэферэндуму ў краіне.

Найбліжэйшым часам украінцаў чакаюць рэферэндумы адносна ўступлення ў NATO і Еўразвяз, паведамляе Politeka.

Пры гэтым, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўпэўнены ў пазітыўных выніках гэтых рэферэндумаў.

«Мы цвёрда трымаем курс на еўраатлантычную інтэграцыю. Нават не сумнявайцеся, што ў найбліжэйшай будучыні ва Украіне сапраўды пройдуць рэферэндумы, каб далучыцца да НАТО, і я перакананы, што народ Украіны падтрымае такую ініцыятыву», - падкрэсліў Пятро Парашэнка.

Прэзідэнт мяркуе, што ўкраінцы практычна аднагалосна прагаласуюць і за ўступленне ў ЕЗ, гэтак жа, як галасавалі ў свой час за незалежнасць Украіны.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках