19 красавiка 2024, Пятніца, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гандурасе ўведзеная каменданцкая гадзіна

У Гандурасе ўведзеная каменданцкая гадзіна

Апазіцыя ў Гандурасе незадаволеная падлікам галасоў на прэзідэнцкіх выбарах.

Улады Гандураса прынялі пастанову прыпыніць дзеянне канстытуцыйных гарантый грамадзян, а таксама ўвесці каменданцкую гадзіну на фоне пратэстаў апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў. Аб увядзеннi надзвычайнага становішча ў краіне абвясціў вечарам у пятніцу, 1 снежня, прэс-сакратар урада, паведамляе Нямецкая хваля.

Каменданцкая гадзіна будзе дзейнічаць дзесяць дзён з 18 гадзін вечара да 6 гадзін раніцы. Напярэдадні ў цэлым шэрагу рэгіёнаў Гандураса адбыліся беспарадкі. Падчас сутыкненняў пратэстуючых з паліцыяй блізу 20 чалавек атрымалі раненні, больш за сто былі затрыманыя.

Акцыі пратэсту былі арганізаваны апазіцыяй, якая незадаволеная зацягваннем абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і абвінавачвае ўлады ў падробцы. Падлік галасоў працягваецца ўжо шэсць дзён.

Паводле звестак выбарчай камісіі, пасля падліку 94 працэнтаў галасоў дзейны прэзідэнт краіны Хуан Арланда Эрнандэс на паўтара працэнтных пункта апярэджвае кандыдата ад апазіцыі Сальвадора Насралья. Выбарчая камісія абвясціла аб гатоўнасці палічыць бюлетэні, прызнаныя спрэчнымі, пад наглядам прадстаўнікоў абодвух палітычных лагераў. Апазіцыя патрабуе пераліку ўсіх галасоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках