18 красавiка 2024, Чацвер, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці паказалі фільм пра капелана «Салідарнасці»

3
У Берасці паказалі фільм пра капелана «Салідарнасці»
ЕЖЫ ПАПЯЛУШКА

Прэм'ера прайшла на беларускай мове.

У кінатэатры «Беларусь» адбыўся паказ дакументальнага фільма «Ежы Папялушка. Пасланец праўды», прысвечанага аднаму з самых вядомых дзеячаў Польшчы пачатку 80-х гадоў, што меў мянушку Капелан «Салідарнасці».

Паўтарагадзінная стужка 2013 года амерыканскіх дакументалістаў Паўла Г. Гэнслера і Тоні Гейнза распавядае пра жыццёвы шлях, подзвігі і трагедыю ксяндза Ежы Папялушкі. Ён здабыў вядомасць у канцы 70-х гадоў, калі ў Польшчы ўзраслі пратэстныя настроі супраць камуністычных уладаў. Пасля ўвядзення ваеннага становішча ён штомесяц праводзіў у Варшаве малебны «За Айчыну», у якіх прапаведаваў ідэі праўды і непрыняцця рэжыму. Папялушка стаў фактычна маральным лідарам і сімвалам рабочага руху і прафсаюза «Салідарнасць», піша «Вечерний Брест».

Пакутніцкую смерць ад рук спецслужбаў ксёндз прыняў у канцы кастрычніка 1984 года. На яго пахаванне сабралася больш за мільён палякаў, а яго імя па-ранейшаму гучала сімвалам барацьбы. 6 траўня 2010 года Папялушка быў кананізаваны рымска-каталіцкай царквой як блаславёны.

Дарэчы, нарадзіўся Папялушка ў 1947 году на Падляссі і ў дзяцінстве размаўляў на мясцовым дыялекце беларускай мовы. І фільм для беларускай прэм'еры быў агучаны па-беларуску. Аўтары змаглі арганічна злучыць старыя дакументальныя кадры з сучаснымі ўспамінамі людзей, якія блізка ведалі ксяндза.

Паказ быў арганізаваны Генеральным консульствам РП у Берасці. Падчас сеансу перапоўненую залю не пакінуў ні адзін чалавек.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках