17 красавiка 2024, Серада, 0:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адмяняецца абавязковае выкарыстанне пячаткі суб'ектамі гаспадарання

10
Адмяняецца абавязковае выкарыстанне пячаткі суб'ектамі гаспадарання

Адзінае выключэнне - міжнародныя дамовы.

У Беларусі адмяняецца абавязковае выкарыстанне пячаткі суб'ектамі гаспадарання. Пра гэта паведаміў міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі.

З ягоных слоў, гэта ініцыятыва Мінюста.

«Сёння інфармацыйныя тэхналогіі дазваляюць дакладна высветліць, ці зарэгістраваная такая асоба, ці не, ідэнтыфікаваць яе як удзельніка эканамічных адносін», - цытуе словы Сліжэўскага БелТА.

Міністр адзначыў, што ў нашай краіне патрабаванне аб наяўнасці ў дзейнасці суб'екта гаспадарання пячаткі стала факультатыўным. Калі не будзе жадання вырабіць пячатку, ніхто за гэта не пакарае.

Адзінае выключэнне - міжнародныя дамовы. Гэтыя дакументы па-ранейшаму павінны мець пячатку, сказаў Сліжэўскі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках