20 красавiка 2024, Субота, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Большасць спецыялістаў у робататэхніцы - самавукі

2
Большасць спецыялістаў у робататэхніцы - самавукі

Сфера ІІ уяўляе сабой адну з найбольш перспектыўных магчымасцей працаўладкавання.

Яна можа даць людзям магчымасць, якія пацярпелі ад аўтаматызацыі, адаптавацца да зменаў на рынку працы, піша hightech.fm.

ІІ прыйшоў у многія галіны эканомікі, выклікаўшы тым самым нечакана вялікі попыт на праграмістаў, які не мог быць задаволены толькі выпускнікамі профільных ВНУ. Згодна з рэсурсам Stack Overflow, які праводзіць адзін з самых шырокіх штогадовых апытанняў аб ІТ-вакансіях, навукоўцы ў галіне вялікіх звестак, экспэрты ў кампутарным навучанні і распрацоўшчыкі з ведамі статыстыкі і матэматыкі - тры з чатырох самых высокааплатных пазіцый у ІТ сёння.

«Людзі прыходзяць у гэтую сферу незвычайнымі шляхамі», - кажа Энтані Голдблум, заснавальнік і выканаўчы дырэктар Kaggle. Ягоная кампанія, набытая сёлета Google, падтрымлівае неафіцыйную сетку экспэртаў ва ўсім свеце.

Нядаўняе апытанне 16 тысяч карыстальнікаў Kaggle паказала, што толькі 30% працаўнікоў гэтай сферы вывучалі машыннае навучанне ці навуку аб звестках у рамках фармальнай адукацыі. Наадварот, 66% апытаных уважаюць сябе за самавукаў. І крыху больш за палову ўсіх рэспандэнтаў кажуць, што выкарыстоўвалі онлайн-курсы для вывучэння новых дысцыплін.

Новы прэпарат прымушае ракавыя клеткі ліквідавацца

«Мяне здзіўляе, наколькі цяпер лёгка трапіць у ІІ, - кажа Эндру Ын, адзін з аўтараў методыкі глыбокага навучання, прафесар Стэнфардскага ўніверсітэта. - З развіццём машыннага навучання алгарытмы, якія мы атрымліваем, спрашчаюцца, бо мы больш абапіраемся на звесткі».

Ын таксама быў заснавальнікам Coursera, платформы для масавых адкрытых онлайн-курсаў. Ягоны ўласны курс аб ІІ прыцягнуў велізарную аўдыторыю, хоць вельмі нешматлікія з тых, хто яго пачаў, сапраўды дайшлі да канца. «Веды распаўсюджваецца значна хутчэй, чым мы думаем», - кажа ён.

Новая тэндэнцыя дэманструе важнасць навучання цягам усяго жыцця. Са слоў заснавальніка Kaggle Энтані Голдблума, цяпер немагчыма будзе проста скончыць ВНУ і прапрацаваць да пенсіі без падвышэння кваліфікацыі або частковай змены прафесіі.

Найбуйнейшыя тэхналагічныя кампаніі робяць стаўку на штучны інтэлект, распрацоўваючы галасавых памочнікаў і самакіравальныя аўтамабілі. Аднак спецыялістаў у сферы штучнага інтэлекту не стае. Каб займець іх, IT-гіганты гатовыя выплачваць нават пачаткоўцам распрацоўкі нейрасеціва сумы, якія ўражваюць. Як ні дзіўна, гэта толькі павялічвае дэфіцыт ІІ-кадраў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках