28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяніс Казакевіч: Рэальныя акцыі ў тысячу разоў важнейшыя, чым каментары ў інтэрнэце

16
Дзяніс Казакевіч: Рэальныя акцыі ў тысячу разоў важнейшыя, чым каментары ў інтэрнэце
ДЗЯНІС КАЗАКЕВІЧ

Вельмі важна стала нешта рабіць для развязання праблем.

Пра гэта сайту Charter97.org распавёў грамадскі актывіст Дзяніс Казакевіч, падводзячы вынікі адыходзячага года:

- Якія найважнейшыя падзеі 2017 года ў Беларусі вы хацелі б адзначыць?

- Сямнаццаты год быў яскравым і насычаным ключавымі падзеямі. Плён гэтых падзей мы будзем адчуваць яшчэ многія гады і дзясяцігоддзі. Упершыню за доўгі час лютая дыктатура адступіла, прычым упершыню адразу ў некалькіх кірунках.

Лукашэнка нечакана ўсвядоміў, што ў Курапатах трэба бараніць мемарыяльны комплекс, a не кальцавую дарогу і цэнтр адпачынку. Усведамленне да дыктатара прыйшло пасля таго, як героі-абаронцы Курапатаў паказалі, што гатовыя ісці да канца. «Буду ляжаць, пакуль не здохну», - сказаў Сяргей Пальчэўскі, які тады прыкаваў сябе кайданкамі да бампера грузавіка.

Але больш за ўсё дыктатар спалохаўся, калі людзі, якія пакорліва маўчалі дзясяцігоддзямі, пачалі з бачным задавальненнем скандаваць «Не дэкрэту №3! Лукашэнка, сыходзь!». У сакавіку дзеянне дэкрэта «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» было прыпыненае.

Галоўныя падзеі году - гэта абарона Курапатаў і маршы «недармаедаў». На мой погляд, культурная падзея дзясяцігоддзя - «Ноч паэтаў».

- А чым асабіста вам запомніўся адыходзячы год?

- Мяне ўразіла, што ўпершыню за шмат гадоў людзі не баяліся казаць праўду на камеру. Гэта вельмі важны знак, успомнім канец СССР - перамены ў Беларусі не за гарамі.

Урэзаліся ў памяць асобныя няскладныя эпізоды мужнасці нашых суайчыннікаў: акцыя пратэсту ля страшных сцен КДБ, узначаленую Мікалаем Статкевічам, ваяж у ІЧУ Леаніда Кулакова з кіем для хады і з таблічкай «Я заяц, еду ў турму». Запомнілася, як на наступны дзень пасля Дня волі адна жанчына крычала ў твар начальніку менскага АМАПу ўсё, што яна пра яго думае. Ну і, вядома, усе мы памятаем выхад на свабоду незломных патрыётаў.

Асабіста для мяне, самая запамінальная падзея летась гэта сустрэча з прадстаўніком МВФ у ЕЗ для перадачы петыцыі супраць крэдыту МВФ. Акрамя таго, назаўжды адбіўся ў памяці каментар аднаго з падпісантаў петыцыі «Стаміўся быць рабом».

- Як дамагчыся таго, каб наступны год стаў для нас яшчэ больш паспяховым?

- Нам усім трэба ўсвядоміць адзін просты факт: галоўная праблема Беларусі - гэта Лукашэнка. Мы ўсе розныя, у нас розныя погляды на жыццё, у нас розныя каштоўнасці, мы шмат у чым можам не згаджацца, мы нават можам адзін аднаго раздражняць, але ў нас ёсць адна агульная праблема і яе трэба развязваць. Гэта ў нашых сілах, ніхто за нас гэтага не зробіць.

Усвядоміўшы гэты просты факт, трэба данесці яго да як мага большай колькасці людзей. Хто не звольніў міністра абароны? Хто стварыў такую сістэму, калі начальнік вас прыніжае, а скардзіцца вам няма куды? Хто адабраў выбары, суды, свабоду слова, жыцці людзей?

Вельмі важна стала нешта рабіць для развязання праблемы. Акцыі пратэсту бываюць не кожны дзень, можна, напрыклад, паслаць паштоўку на Новы год палітвязню. Памятаеце, што сустрэчы з жывымі людзьмі, глядзельны кантакт і рэальныя акцыі ў тысячу разоў важнейшыя, чым каментары ў інтэрнэце.

У Новым годзе зычу ўсім нам веры ва ўласныя сілы. Хай у 2018 годзе спраўдзяцца ўсе нашы планы.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках