28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Слёзы шчасця: Як сустракалі вызваленых з палону на Данбасе

12
Слёзы шчасця: Як сустракалі вызваленых з палону на Данбасе

Самалёт прэзідэнта Украіны з палоннымі прызямліўся ў аэрапорце ў Барыспалі.

Учора, 28 снежня, прайшоў вялікі абмен палоннымі на Данбасе. Украіна аддала 233 асуджаных, якія былі затрыманыя ў сувязі з вайной на Данбасе і адбывалі тэрмін пакарання ва ўкраінскіх турмах, у абмен на 73 украінскіх закладнікаў. Прэзідэнцкі самалёт з 73 украінскімі палоннымі ўночы прызямліўся ў аэрапорце ў Барыспалі. Там вызваленых ўкраінскіх закладнікаў сустрэлі сваякі, піша unian.net.

Раней паведамлялася, што абмен закладнікамі ўзгаднялі не з баевікамі АРДЛА, а з Расейскай Федэрацыяй. Абмен зацягваўся праз тое, што з 306-ці чалавек, якія далі згоду на абмен, частка перадумала вяртацца на тэрыторыю, падкантрольную РФ.

Фота: president.gov.ua
Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках