28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Смалявіцкім раёне народ паўстаў супраць «дэпутацкай мафіі»

41
У Смалявіцкім раёне народ паўстаў супраць «дэпутацкай мафіі»

У памежным з Менскам рэгіёне «заштарміла».

У краіне раскручваецца махавік «выбараў» у «мясцовыя саветы» 2018 года. Аб актыўнай падрыхтоўцы да іх ужо адрапартавалі ўсе лаяльныя да беларускай улады сілы. Без прэтэнзій на навізну дзейныя «народныя абраннікі» і пачаткоўцы «шыюць» праграмы, зацягваюць народ у перадвыбарчыя штабы.

Як стала вядома spektr.by, заштарміла перад «выбарамі» ў Смалявіцкім раёне Менскай вобласці. Як паведамляецца, старт кампаніі па «выбарах» дадзены зусім нядаўна, а ва ўладных кабінетах ў Смалявічах ужо адно месца ў дэпутацкім крэсле загадзя ўзгоднена з «патрэбным» чалавекам.

Як правіла, «дэпутацкія» партфелі прапануюцца «дужым вытворцам», «гераічным працаўнікам» на ніве адукацыі і аховы здароўя, «доблесным сілавікам». Чытай, амаль усе начальнікі - «дэпутаты» райсавета. Адзін з імаверных кандыдатаў у «дэпутаты» Смалявіцкага райсавета - былы намеснік начальніка мясцовага РАУС Васіль Тальчук.

Загадам міністра ўнутраных спраў гэты намеснік начальніка быў звольнены са Смалявіцкага РАУС пасля інцыдэнту летам 2017 года. праз грубае парушэнне патрабаванняў аховы з ізалятара часовага ўтрымання РАУС змог збегчы арыштант, этапаваны з жодзінскай турмы. Ужо таму ў святле дэкрэта №5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і іх прызначэння» вылучэнне Васіля Тальчук у кандыдаты ў дэпутаты выглядае дзіўным. Шлях на кіраўнічыя пасады яму, у прынцыпе, павінен быць закрыты.

Адсюль і людская незадаволенасць. За найменшую правіну простага чалавека са свету гатовыя звесці, а тут звальненне, ініцыяванае кіраўніком ведамства, і таго, хто правініўся банальна могуць перасадзіць з аднаго цёплага месца на іншае, можа, і падвысяць яшчэ ў выніку.

Крыніца паведаміла журналістам, што былы намеснік начальніка прыняты ў рэзерв кадраў райвыканкама. За спінай Тальчука стаяць высокапастаўленыя афіцэры з УУС, старшыня Смалявіцкага райвыканкама Міхаіл Загорцаў. Хоць у маленькім горадзе вядомыя і такія факты біяграфіі, якія не зафіксаваныя ў біяграфіі афіцыйнай: бойка ў кавярні, кватэрнае пытанне, культурны вольны час на шырокую нагу... Здаецца, уладзе варта быць больш асцярожнымі са сваімі вылучэнцамі. Мясцовыя ўлады на іх могуць вырашаць свае пытанні на карысць блізкіх па духу людзей, але і «выбары», і ўладу гэта можа дыскрэдытаваць канчаткова.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках