23 красавiка 2024, aўторак, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пікет супраць дзедаўшчыны нарабіў шуму ў Мёрах

8
Пікет супраць дзедаўшчыны нарабіў шуму ў Мёрах

Забараніць пікет наўпрост улады не змаглі і прыдумалі «квэст».

На заяўку актывістаў АГП у Мёрах атрымана адмова, пікет «Стоп дзедаўшчына - у войску і краіне!» улады правесці не дазволілі. Патлумачылі гэта адсутнасцю дамоў з міліцыяй, медыкамі і ЖКГ, паведамляе сайт westki.info.

Акрамя таго, намесніца старшыні райвыканкама ў сацыяльных пытаннях Т.А. Стэльмачонак заявіла актывісту АГП Сяргею Васільеву, што ў цэнтры горада на пл. Загінулых змагароў яны не могуць запытваць пікет, хоць усе афіцыйныя святы і мерапрыемствы праходзяць там.

А недзяржаўныя мерапрыемствы ў Мёрах могуць праводзіцца толькі ў двух месцах - на паўвостраве і на стадыёне.

З нагоды дамовы з міліцыяй, якую патрабуюць раённыя ўлады для правядзення пікета, Сяргей Васільеў пагаварыў з начальнікам Мёрскага РАУС падпалкоўнікам Патапенкам. З ягоных слоў, дамову гэту трэба заключаць нават не з мясцовай міліцыяй, а з Віцебскай, прычым расцэнкі - ад 17 рублёў у гадзіну на чалавека і да таго ж залежаць ад звання «ахоўваючых».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках