29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве праходзіць марш за «народны імпічмент»

У Кіеве праходзіць марш за «народны імпічмент»
ФОТА: NEWSONE

На акцыю выйшла блізу трох тысяч чалавек.

У Кіеве праходзіць марш за імпічмент прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, які пачаўся а 12.00 у парку Шаўчэнкі і накіроўваецца да Еўрапейскай плошчы ўкраінскай сталіцы.

Удзельнікі акцыі скандуюць «імпічмент», «банду гэць», «слава Украіне». Трансляцыю маршу апублікаваў у Facebook экс-прэзідэнт Грузіі, лідар «Руху новых сіл» Міхаіл Саакашвілі, які быў ініцыятарам працэсу «народнага імпічменту». У шэсці бярэ ўдзел блізу 3-х тысяч чалавек, у асноўным сталага ўзросту, паведамляе 112.ua.

Удзельнікі маршу нясуць плакаты ў падтрымку дэпартаваных прыхільнікаў Саакашвілі і супраць пераследу НАБУ, а таксама лозунгі «імпічмент замест рэвалюцыі».

17 кастрычніка ля будынка Вярхоўнай Рады некалькі палітычных партый і грамадскіх рухаў пачалі ўсеўкраінская акцыю ў падтрымку маштабнай палітычнай рэформы. Патрабаванні пратэстоўцаў - прыняць законы аб абмежаванні дэпутацкай недатыкальнасці, антыкарупцыйным судзе і новых выбарчых правілах. Удзельнікі акцыі разбілі намётавы гарадок на праезнай часткі вуліцы Грушэўскага і выказалі намер заставацца там да выканання іх патрабаванняў.

20 кастрычніка Парашэнка заявіў, што рэальны план арганізатараў акцыі пратэсту - гэта дэстабілізацыя сітуацыі ва Украіне. 24 кастрычніка генеральны пракурор Украіны Юрый Луцэнка паведаміў, што ўдзельнікі мітынгу пад кіраўніцтвам Саакашвілі рыхтуюць дзяржаўны пераварот ва Украіне і фінансуюцца з-за мяжы.

12 лістапада Саакашвілі прапанаваў пачаць працэс «народнага імпічменту» 3 снежня.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках