23 красавiка 2024, aўторак, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына будзе плаціць імігрантам яшчэ больш

15
Нямеччына будзе плаціць імігрантам яшчэ больш
ФОТА: REUTERS

Дадатковая прэмія складзе ад 1000 да 3000 еўраў на сям'ю.

Федэральнае Міністэрства ўнутраных спраў Нямеччыны мае намер выплачваць дадатковую прэмію імігрантам, якія добраахвотна з'едуць з краіны. Гэта датычыцца ўсіх тых, хто знаходзіцца на нямецкай тэрыторыі нелегальна пасля адмовы ім у наданні статусу ўцекача. Адпаведную інфармацыю апублікавала выданне Bild am Sonntag.

Дадатковая прэмія складзе ад 1000 да 3000 еўраў на сям'ю. Больш за тое, ужо будучы ў сябе ў краіне, імігранты цягам 12 месяцаў змогуць атрымліваць даплату на камунальныя выдаткі.

Дагэтуль імігранты, старэйшыя за 12 гадоў, якім адмовілі ў статусе ўцекача або якія чакаюць адпаведнай пастановы, але яшчэ да яго абвяшчэння выбралі вяртанне на радзіму, атрымлівалі ад Нямеччыны ад 800 да 1200 еўраў у рамках праграмы «Пачатковая дапамога плюс».

Чарговая праграма МУС Нямеччыны «Твая краіна. Твая будучыня» павінна паспрыяць выезду з краіны нелегальных імігрантаў, якім, згодна з законам, была прызначаная дэпартацыя, але якія прадаўжаюць нелегальна заставацца ў Нямеччыне.

Кожны, хто прымае фінансавую дапамогу, падпісвае дакумент, у якім ён адмаўляецца ад юрыдычных крокаў на шляху да атрымання статусу ўцекача.

Цяпер у Нямеччыне знаходзіцца больш за 115 тысяч імігрантаў, у якіх няма права на знаходжанне ў краіне. З 2015 года толькі 19 тысяч з гэтай групы пакінулі Нямеччыну.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках