25 красавiка 2024, Чацвер, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: Ці ведаеце вы, што «ваша» жыллё на самой справе належыць дзяржаве?

21
Эксперт: Ці ведаеце вы, што «ваша» жыллё на самой справе належыць дзяржаве?

Чаму беларусы аказаліся ў «камунальнай пастцы».

Жыллё савецкага ўзору задумвалася як цалкам дзяржаўнае і дзяржаўнымі гіганцкімі структурамі абслугоўвалася.

Сёння ўласнік кватэры - просты чалавек, але абслугоўвае кватэру цэлае міністэрства ЖКГ, і на яго пастановы простаму чалавеку паўплываць немагчыма.

Газавыя, ацяпляльныя, вадаправодныя, вентыляцыйныя, электрычныя, тэлевізійныя, тэлефонныя, каналізацыйныя сеткі, вываз смецця, ліфты, аўтастаянкі - без усяго гэтага сучасны дом мёртвы і не мае цаны. Але ўсім пералічаным так ці інакш кіруе дзяржава. Так што вам, калі падумаць, належыць не само жыллё, а толькі права жыць у ім.

«Тым часам для ўсё большай колькасці так званых уласнікаў іх ячэйкі ў мурашніках, пабудаваных на дзяржаўнай зямлі - не па кішэні. З новага года аплата падвысіцца на чвэрць», - дадае эксперт праграмы «Асабісты капітал» на тэлеканале «Белсат» Міхаіл Залескі.

Прагназуецца, што за стандартную двухпакаёвую кватэру камунальныя паслугі замест цяперашніх 58 рублёў у наступным годзе будуць каштаваць 72. А як будзе выглядаць структура камунальных плацяжоў, і як чыноўнікі плануюць развязаць праблемы ЖКГ - глядзіце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках