20 красавiка 2024, Субота, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Мех: Я прыйшоў у суд па справядлівасць, а не па апраўданне

3
Аляксандр Мех: Я прыйшоў у суд па справядлівасць, а не па апраўданне
АЛЯКСАНДР МЕХ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Актывіст з Кобрына б'ецца з міліцэйскім беззаконнем.

У Берасцейскім абласным судзе разгледжаная скарга грамадскага актывіста з Кобрына Аляксандра Меха, які 11 траўня судом Кобрынскага раёна быў пакараны штрафам сумай 5 базавых адзінак за «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі».

Паводле інфармацыі «Брэсцкай Вясны», Мех не пагадзіўся з пастановай раённага суда і гэтым разам ужо абласному суду давёў, што не ўчыняў таго, у чым яго вінавацяць. Наадварот, гэта міліцыянты ў чорных масках накінуліся на яго, прычынілі яму цялесныя пашкоджанні і шкоду здароўю.

«Я прыйшоў у суд па справядлівасць, а не па апраўданне. Супрацоўнікі міліцыі хлусяць і падстаў для ўварвання ў кватэру ў іх не было, гэта на нас напалі людзі ў масках... Адзінае тлумачэнне іх дзеянняў - гэта выкананне загаду, каб зняць прыладу для праслухоўвання, якую мы знайшлі ў кватэры», - распавядаў суду Алесь Мех пра абставіны здарэння.

Аднак, 30 лістапада суддзя абласнога суда Валянціна Куніцкая, доўга не разважаючы, пастанавіла пакінуць пастанову суда Кобрынскага раёна без зменаў, а скаргу грамадскага актывіста Аляксандра Меха без задавальнення.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках