25 красавiка 2024, Чацвер, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ўзнагародзіў афіцэраў навучальнага цэнтра, дзе загінуў Аляксандр Коржыч

125
Лукашэнка ўзнагародзіў афіцэраў навучальнага цэнтра, дзе загінуў Аляксандр Коржыч
Аляксандр Коржыч

Шэсць афіцэраў з Печаў атрымалі медалі «За бездакорную службу».

Беларускі дыктатар падпісаў указ №423, які можа стаць рэкордным у колькасці афіцэраў, якія атрымалі ўзнагароды. У ліку ўзнагароджаных ёсць і прадстаўнікі 72-га вучэбнага цэнтра - таго самага, дзе загінуў жаўнер Аляксандр Коржыч, паведамляе сайт belaruspartisan.org.

Шэсць прадстаўнікоў скандальнага навучальнага цэнтра атрымалі медалі «За бездакорную службу» рознай ступені. Гэта начальнік цэнтра фізпадрыхтоўкі і спорту, выкладчыкі, афіцэры, адказныя за тэхнічнае забеспячэнне. Трэба разумець, яны не маюць непасрэднага дачынення да смерці жаўнера Коржыча (ці нават можна казаць - жаўнераў, бо распачатыя крымінальныя справы і аб больш ранніх фактах гібелі жаўнераў тэрміновай службы). Аднак, наўрад ці да месца ўзнагароджваць за бездакорную службу тых, хто не мог не ведаць і не разумець, што адбываецца ў навучальным цэнтры, але маўчаў і пакрываў.

Характэрна, што ўзнагароджаныя таксама афіцэры Генштаба, цэнтральнага апарата Мінабароны, задача якіх кантраляваць сітуацыю ў войсках. Атрымалі свае медалі і афіцэры аддзела інфармацыі Управы ідэалагічнай работы Міністэрства абароны, якое старанна прыкрывала маштабы дзедаўшчыны ў войску.

Указы аб узнагароджанні вайскоўцаў у нашай краіне справа фармальная і руцінная: у многіх медалёў больш, чым ва ўдзельнікаў баявых дзеянняў. Аднак у разгар грамадскага абурэння маштабамі дзедаўшчыны ў войску ўказ Лукашэнкі аб узнагароджанні вайскоўцаў выглядае недарэчна і не да месца.

Напісаць каментар 125

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках