23 красавiка 2024, aўторак, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біткойн стаў шостай валютай у свеце паводле абарачэння

8
Біткойн стаў шостай валютай у свеце паводле абарачэння

Біткойн пакінуў ззаду фунт, расейскі рубель і карэйскую вону.

Паводле звестак Банка міжнародных разлікаў, біткойн займае 6-ы радок рэйтынгу найбольш вялікіх валют у свеце, пакінуўшы ззаду фунт, расейскі рубель і карэйскую вону, паведамляе delfi.lv са спасылкай на Cointelegraph.

Узначальваюць спіс японская ена, кітайскі юань, еўра, даляр ды індыйская рупія. Аналітыкі адзначаюць, што біткойну трэба вырасці толькі да $ 15 тысяч, каб ён абагнаў рупію і заняў 5-е месца.

Разлік зроблены на падставе кошту біткойна $ 10 766. Капіталізацыя крыптавалюты з такім коштам роўная $ 181 млрд. Іншыя крыптавалюты таксама ёсць у спісе. Так, эфір заняў 17-е месца, а Bitcoin Cash спыніўся на 20-м, выперадзіўшы чэшскую крону і паўднёваафрыканскі ранд.

У нядзелю кошт біткойна ўпершыню перасягнуў значэнне $ 11 700, абнавіўшы гістарычны максімум. Інвестары чакаюць у гэтым месяцы пачатак таргоў ф'ючэрсамі біткойна, што стане найважнейшым этапам у развіцці першай крыптавалюты.

У пятніцу Камісія гандлю таварнымі ф'ючэрсамі заявіла аб тым, што дазволіць праводзіць таргі біткойнам на двух найбольшых біржах ЗША. Рост курсу пачаўся пасля некалькіх дзён імклівага падзення - у ноч з серады на чацвер курс знізіўся да менш як $ 9 тысяч. У ліку прычын называлі масавыя перапынкі ў дзейнасці амэрыканскіх біржаў, якія гандлююць крыптавалютай.

Аналітыкі таксама звязвалі імклівае падзенне з карэкцыяй і фіксацыяй трэйдарамі прыбытку пасля дасягнення новага гістарычнага максімуму. Шмат якія назіральнікі дакляравалі біткойну падзенне пасля таго як ён дасягне адзнакі $ 10 тысяч. З нейкіх прычын гэтыя людзі былі ўпэўненыя, што ад гэтага ўзроўню пачнецца масаваны продаж.

Ралі падтрымлівае навіна аб тым, што чыкажская таварная біржа (CME Group) назвала дату пачатку таргоў ф'ючэрсамі на біткойн - 18 снежня. Ф'ючэрсныя кантракты на біткойн будуць прадавацца на дзвюх біржах: CME і CBOE Futures Exchange, акрамя таго Cantor Exchange дасць спекулянтам магчымасць гандлю бінарнымі апцыёнамі.

Новыя кантракты будуць уведзеныя ў дзеянне на платформе CME Globex на ўмовах грашовых разлікаў і будуць грунтавацца на CME CF Bitcoin Reference Rate (BRR) - рэфэрэнснай таксе біткойна ў дачыненні да даляра ЗША, якая складаецца CME Group на звестках Bitstamp, GDAX, itBit і Kraken, паведамляе forklog. com.

На пачатковым этапе ф'ючэрсныя кантракты будуць звязаныя з рознымі інструментамі кіравання рызыкамі, у тым ліку першапачатковай маржой 35%, лімітамі на пазіцыі і дзённымі цэнамі, адзначыў Тэры Дафі. Раней кіраўнік CME Group заявіў, што пастанова аб пачатку таргоў ф'ючэрсамі на біткойн ніяк не звязаная з імклівым ростам у гэтым годзе кошту першай крыптавалюты.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках