24 красавiка 2024, Серада, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салдацкія маці напалохалі Менгарвыканкам адным словам

27
Салдацкія маці напалохалі Менгарвыканкам адным словам

Актывісткі будуць яшчэ раз дамагацца рэгістрацыі арганізацыі.

На сённяшні дзень у Беларусі дзейнічае грамадская арганізацыя салдацкіх маці, якая супрацоўнічае з Міністэрствам абароны краіны.

Аб стварэнні ў Беларусі альтэрнатыўнага аб'яднання, якое б займалася праблемнымі выпадкамі ў войску і адсочвала б варункі службы жаўнераў у войску, аб'яднаўшы пад сваёй эгідай салдацкіх маці Беларусі, «Народнай Волі» распавяла праваабаронца Наталля Гарачка.

Паводле ейных слоў, перад тым, як публічна абвясціць аб стварэнні «Камітэта салдацкіх маці», яна правяла кансультацыі з прадстаўнікамі Мінабароны Беларусі, дзе сустрэла поўнае разуменне і падтрымку з боку вайскоўцаў.

Пасля гэтага адбыўся ўстаноўчы сход новай арганізацыі, былі падрыхтаваныя рэгістрацыйныя дакументы.

- З нашага боку, як здавалася, усё было зроблена правільна, - распавядае Наталля Гарачка. - Мы хацелі зарэгістраваць «Камітэт салдацкіх маці». З пакетам дакументаў я адправілася ва Управу рэгістрацыі і ліцэнзавання галоўнай управы юстыцыі Менгарвыканкама. Там высветлілася, што на сённяшні дзень пры рэгістрацыі грамадскай арганізацыі ў яе назве нельга выкарыстоўваць слова "Камітэт". Гэта забаронена законам.

Адзначу, што разгляд дакументаў заняў прыкладна адзін працоўны дзень. Аб адмове ў рэгістрацыі «Камітэта салдацкіх маці» мне было абвешчана тэлефонным званком, за гадзіну да канца працоўнага дня. Таму я фізічна не змагла даць рэгістрацыйныя дакументы новай арганізацыі паўторна.

- Але ж вы будзеце гэта рабіць, змяніўшы назву?

- Так, заўтра я зноў паеду ў Менгарвыканкам. Бо закон патрабуе, каб у назве арганізацыі быў адлюстраваны род нашай дзейнасці, то мы надумалі зарэгістраваць Сацыяльную праваабарончую ўстанову: «Аб'яднанне маці вайскоўцаў: «Наша права».

- Наталля, як вы мяркуеце: праблемы на этапе рэгістрацыі новай арганізацыі, звязаныя з чыста тэхнічнымі пытаннямі або ў гэтым ёсць нейкія «падводныя камяні»?

- Спадзяюся, што гэта чыста тэхнічныя моманты. Але, наколькі я магу меркаваць пасля дыялогу з чыноўнікамі ў Менгарвыканкаме, там настроены так: для іх важна, каб у назве не было спалучэння «салдацкія маці». Чаму - гэта ўжо іншае пытанне.

У кожным выпадку, мы будзем дамагацца афіцыйнай рэгістрацыі і працаваць над пытаннямі, звязанымі са службай у сучасным беларускім войску.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках